Гарох


Гарох. Калісьці гэтая культура з'яўлялася адной з галоўных страў усходніх славян. Сімволіка пладаноснасці і ўраджайнасці гароху дае магчымасць зразумець, чаму славяне вельмі часта выкарыстоўвалі яго ў сямейных абрадах. У песнях гарох звалі золатам. У казках гарохавая сцябліна расце да неба, а тых, хто здолее па ёй узлезці, чакае незлічонае багацце. Цара гэтага царства звалі Гарохавым.

* У шматлікіх народных песнях, тлумачэннях сноў гарох атаясамліваецца са слёзамі. Менавіта таму рассыпаны гарох прадказваў бяду і няшчасце.

* Для забеспячэння дабрабыту і багацця на працягу новага года ў славян гарох быў абавязковай ежай на Каляды. У гэтыя святочныя дні ў хлеб запякалі некалькі гарошын. Лічылася, каму трапіць луста хлеба з гарохам, той будзе шчаслівым і багатым увесь год.

* На Каляды гарохам «закармлівалі» курэй, лічылася, што птушка знясе столькі яек, колькі гарошын з'есць у гэты час; гарохам абсыпалі вуллі і сад, каб забяспечыць пладаноснасць і ўраджай.

* Каб увесь год быць з грашыма, трэба было перад каляднай вячэрай кінуць лыжку недаваранага гароху ў кут. У некаторых рэгіёнах з гэтай мэтай гарох закопвалі ў зямлю там, дзе з даху капае вада, г.зн. з паўднёвага боку.

* У свята, прысвечанае татэмнай жывёле — мядзведзю, варылі гарох і рабілі з яго «камы». Гэты дзень атрымаў назву Камаедзіца (6 красавіка).

* Пасля вянчання нявесту абсыпалі гарохам. А па колькасці гарошын, якія застануцца ў адзенні, прадказвалі колькасць будучых дзяцей.

* Вянок з гарохавай саломы сімвалізаваў страчаную цнатлівасць, цяжарнасць па-за шлюбам.

* Тым кавалерам, якім дзяўчаты адмовілі, вешалі на дзверы ці на воз вянок з гарохавай саломы.

* Гарох прысутнічае і ў пахавальнай абраднасці. На Раство гаспадар раскідваў гарох для душ памерлых, глядзеў у бок могілак і клікаў бацькоў на пачастунак. Для палягчэння агоніі пад галаву чалавеку, які канае, клалі гарохавую салому. Часам куццю на жалобны стол рыхтавалі з гароху.

* Прыкмячалі: «Калі алешына ў час цвету дае шмат каташкоў, то будзе шмат гароху».

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні. 

Грамадства

Народнае прадстаўніцтва

Народнае прадстаўніцтва

Вясна гэтага года праходзіць у Беларусі пад знакам Усебеларускага народнага сходу ў яго новым статусе і якасці. 

Грамадства

Хаменка выбраны намеснікам старшыні Савета Рэспублікі восьмага склікання

Хаменка выбраны намеснікам старшыні Савета Рэспублікі восьмага склікання

Ён выбраны таемным галасаваннем з выкарыстаннем бюлетэняў.