Вы тут

Віншаванні — з усяго свету


У адрас Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі і беларускага народа паступаюць шматлікія віншаванні ад кіраўнікоў замежных дзяржаў, міжнародных арганізацый, замежных палітычных, рэлігійных і грамадскіх дзеячаў з нагоды Дня Незалежнасці Беларусі, паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

Аляксандра Лукашэнку павіншавалі лідары краін СНД, Старшыня Кітайскай Народнай Рэспублікі, Старшыня Дзяржаўнага Савета і Савета Міністраў Рэспублікі Куба, Каралева Злучанага Каралеўства Вялікабрытаніі і Паўночнай Ірландыі, Кароль Швецыі, Імператар Японіі, прэзідэнты В'етнама, Егіпта, Індыі, Інданезіі, Ірландыі, М'янмы, Палесціны, Рэспублікі Карэя, Сербіі, Сінгапура, Швейцарыі, Шры-Ланкі.

Беларускага лідара павіншавалі таксама Патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі Кірыл, Князь і Вялікі Магістр Суверэннага Ваеннага Ордэна Гаспітальераў Святога Іаана Іерусалімскага, Радоса і Мальты, генеральны сакратар Арганізацыі Аб'яднаных Нацый.

«Дзяржаўнае свята Рэспублікі Беларусь, што адзначаецца ў дзень вызвалення краіны ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, нясе ў сабе памяць аб Вялікай Перамозе, якую сем дзесяцігоддзяў таму разам атрымалі нашы народы, — гаворыцца ў віншаванні Прэзідэнта Расійскай Федэрацыі Уладзіміра Пуціна. — Грунтуючыся на трывалых традыцыях дружбы і ўзаемавыручкі, расійска-беларускія адносіны прадаўжаюць дынамічна развівацца. Добрую аддачу дае двухбаковае супрацоўніцтва ў розных галінах, інтэграцыйнае ўзаемадзеянне ў рамках Саюзнай дзяржавы, а таксама Еўразійскага эканамічнага саюза. Упэўнены, што сумеснымі намаганнямі мы забяспечым далейшае нарошчванне ўсяго комплексу партнёрскіх сувязяў паміж Расіяй і Беларуссю».

Старшыня КНР Сі Цзіньпін у віншавальным пасланні адзначыў, што для супрацоўніцтва Беларусі і Кітая ў розных сферах адкрываюцца новыя перспектывы, і выказаў гатоўнасць да вывядзення кітайска-беларускіх адносін на новы ўзровень на карысць абедзвюх дзяржаў і народаў.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?