Вы тут

На берагах венецыянскіх каналаў — будучыня ўсяго свету


Найбуйнейшы мастацкі форум у свеце — Венецыянская біенале — бярэ свой пачатак аж з 1895 года. З таго часу шмат вады змянілася ў легендарнай лагуне, ды і сусветнае мастацтва сёння мала чым нагадвае колішні акадэмізм ці мадэрн.

[caption id="attachment_90418" align="alignnone" width="600"]4-22 Ве­не­цыя. Пад­час бі­е­на­ле тут асаб­лі­ва шмат­люд­на.[/caption]

У першыя майскія дні ў Венецыі распачалася 56-я па ліку прэзентацыя шматлікіх мастацкіх навінак з большасці краін свету, якая працягнецца да кастрычніка. Відавочнага лідарства сёлета тут няма. Мова еўрапейскага мастацтва мала чым адрозніваецца ад творчых эксперыментаў краін Азіі ды Афрыкі. Нацыянальныя экспазіцыі размешчаны па розных выставачных памяшканнях у былым арсенале, пакгаўзах, паркавых павільёнах... Каб ахапіць позіркам усе творчыя навацыі, неабходна вызначыць для сябе сапраўдны доследны маршрут, прыхапіць з сабой даведнікі ды буклеты і вандраваць пешкі і на водна-аўтамабільным транспарце не адзін кіламетр. Але такія намаганні сябе апраўдваюць. Становіцца відавочным, што «Будучыня ўсяго свету» (так гучыць дэвіз сёлетняй экспазіцыі — All the world's futures) не можа існаваць без вобразных спадзяванняў і ўяўленняў мастакоў-наватараў розных краін.

Сродкі выразнасці ў сучасным мастацтве павінны рэагаваць на праявы сучаснага жыцця не толькі аператыўна, але і... парадаксальна, таму ў кожным павільёне гледачоў чакае нешта непрадбачанае і не заўсёды лёгкае для разумення. Паўсюль шмат відэаінсталяцый, фотаэкспазіцый, мудрагелістых нефункцыянальных канструкцый з металу і сілікону. І не хапае звыклага для беларускіх аматараў мастацтва жывапісу...

[caption id="attachment_90419" align="alignnone" width="600"]4-23 «Дзве ар­хі­дэі» Ізы Генц­кен.[/caption]

У самім беларускім павільёне экспануюцца на віртуальным экране архіўныя фотаматэрыялы, прысвечаныя ваеннай гісторыі, падрыхтаваныя вядомым скульптарам Канстанцінам Селіханавым. Ваенная праблематыка прысутнічае і ва ўкраінскіх экспазіцыянераў. У іншых мастацкіх павільёнах больш актуалізавана ідэя інтэграцыі, вяртання да вытокаў цывілізацый. Напрыклад, італьянскія мастакі стварылі выставачны тандэм з творцамі Лацінскай Амерыкі, дзе дамінуюць першабытныя татэмічныя адлюстраванні, а амерыканскія аўтары паспрабавалі прыгадаць традыцыі фотарэалістычнага жывапісу 1970-х гг.

Своеасаблівымі дамінантамі гэтага форуму творчых ідэй сталі буйнамаштабныя кампазіцыі з металу «Дзве архідэі» Ізы Генцкен (Германія) і «Феніксы» Сю Бінга (КНР). Падобна, у наш час будучыня бачыцца... праз прызму звароту да міфалагічных архетыпаў, набліжэння да прыродных формаў. У гэтым сэнсе нашым айчынным мастакам ёсць што ўзяць са скарбонкі нацыянальных традыцый. У тым ліку і жаданне ініцыяваць правядзенне міжнародных творчых форумаў у сябе на радзіме, якая зараз у свеце набывае прызнанне як цэнтр мірных пагадненняў і талерантнасці.

Тамара ФАМЕНКА. Фота аўтара

Венецыя — Мінск

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Сёння пачаў работу УНС у новым статусе

Сёння пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.