Вы тут

Спякота зашкальвае


У выхадныя чакаецца да 34 цяпла.

Ліпень у Беларусі амаль з першых дзён паказвае, што менавіта ён з'яўляецца самым гарачым месяцам года. Вось і ў найбліжэйшыя дні нас чакае анамальная спякота. Спецыялісты Белгідраметцэнтра паведамляюць, што ў выхадныя надвор'е ў краіне будзе вызначаць антыцыклон, які сфарміраваны ў цёплай паветранай масе.

Таму ў суботу і нядзелю ападкаў увогуле не чакаецца, а тэмпература паветра пачне павялічвацца. Уначы прагназуецца плюс 12-18 градусаў, а ўдзень стане прыпякаць да 28-34 цяпла. Паводле папярэдніх прагнозаў айчынных спецыялістаў, у першыя дні наступнага тыдня стане яшчэ гарачэй. У панядзелак надвор'е на большай частцы тэрыторыі краіны будуць вызначаць вобласць павышанага атмасфернага ціску і трапічныя паветраныя масы, якія перамяшчаюцца з паўднёвага захаду Еўропы. Пераважна без ападкаў, толькі ўдзень па паўночным захадзе пройдуць кароткачасовыя навальнічныя дажджы. Тэмпература паветра ўначы складзе 13-20 цяпла, удзень — плюс 28-34 градусы, а месцамі — нават да 35-36 цяпла. Толькі ў Віцебскай вобласці ў гэты дзень прагназуецца да плюс 25-27 градусаў.

Ужо традыцыйна сіноптыкі нагадваюць нам, што пры такім сухім і гарачым надвор'і ў краіне захоўваецца складанае пажаранебяспечнае становішча. У сувязі з гэтым спецыялісты раяць не забывацца пра асцярожнае абыходжанне з агнём і з разуменнем ставіцца да забароны наведвання лясоў і развядзення вогнішчаў.

Сяргей КУРКАЧ

kurkасh@zvіаzdа.bу

Выбар рэдакцыі

Спорт

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

Інтэрв'ю з алімпійскім чэмпіёнам па фехтаванні.