Вы тут

Дзе папараць-кветка цвіце


Народныя традыцыі па-сапраўднаму жывыя, пакуль убіраюць у сябе нешта новае з дня сённяшняга.

На свяце «Купалле» («Александрыя збірае сяброў») у Шклоўскім раёне на маляўнічым беразе Дняпра сабраліся дзясяткі тысяч гасцей з розных куточкаў Беларусі і з-за межаў нашай краіны. Стала ўжо добрай традыцыяй збірацца перад народным святам менавіта тут і адзначаць яго з размахам — з кірмашом, выставай народных майстроў, выступленняў народных і эстрадных артыстаў.

7-38

На свята прыехаў і Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка. Кіраўнік дзяржавы прыняў удзел у святочных мерапрыемствах, прысутнічаў на маладзёжным мюзікле «Папараць-кветка». Адкрываючы свята, Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што беларускі народ не забывае свае песні, казкі, звычаі, якія перадаюцца з пакалення ў пакаленне ўжо не адну тысячу гадоў. «І гэта наша вялікае багацце, — адзначыў Прэзідэнт. — Гэта традыцыя па-сапраўднаму жыве да таго часу, пакуль убірае ў сябе нешта новае з дня сённяшняга. І фестываль у Александрыі з года ў год дэманструе нам, наколькі вялікі патэнцыял традыцыйнай беларускай культуры і шырокія яго магчымасці для творчых пошукаў».

За час існавання фестывалю на яго сцэнічных пляцоўках выступілі калектывы і выканаўцы з многіх краін, абласцей Беларусі. «Традыцыйнае, народнае мастацтва самае дэмакратычнае. У ім ёсць месца кожнаму, хто прыклаў сілы і авалодаў сапраўдным майстэрствам», — сказаў Прэзідэнт.

7-39

Кіраўнік дзяржавы звярнуў увагу, што «народная творчасць блізкая ўсім, таму што яна ідзе заўсёды ад душы, ад самога чалавека». Нездарма ў Александрыі на адной сцэне сустракаюцца масцітыя прафесіяналы і аматарскія калектывы, дарослыя прызнаныя артысты і дзіцячыя ансамблі.

Паводле слоў Прэзідэнта, «у Год моладзі хочацца яшчэ раз падкрэсліць, як важна даць маладым магчымасць праявіць сябе, падтрымаць іх здольнасці і пачынанні».

Першы святочны канцэрт «Александрыя збірае сяброў» адбыўся шэсць гадоў таму. «Са звычайнага канцэрта мы стварылі творчы форум, на які імкнуцца трапіць не толькі беларускія артысты, але і артысты брацкіх рэспублік. Думаю, калі б мы запрашалі артыстаў далёкага замежжа, яны з задавальненнем прыехалі б сюды да нас у гэтыя цудоўныя мясціны», — адзначыў Прэзідэнт.

7-40

Александрыя ўвасабляе дух вясёлага народнага гуляння, шчодрага кірмашу, дзе рады кожнаму госцю, таму той, хто наведаў яе аднойчы, заўсёды будзе жадаць вярнуцца сюды зноў, дадаў Прэзідэнт.

На заканчэнне Аляксандр Лукашэнка павіншаваў гасцей з Купаллем, выказаўшы надзею, што яно стане радасным і запамінальным. «Няхай па народным павер'і купальская папараць-кветка прынясе ў вашы дамы згоду, дастатак, шчасце і любоў», — пажадаў кіраўнік дзяржавы.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».