Вы тут

Лік медалям адкрыты!


У тыднёвым спартыўным аглядзе «Звязда» распавядае пра чарговае паражэнне «Гомеля» ў футбольным чэмпіянаце краіны, няўдалы старт жодзінскага «Тарпеда» ў Еўракубках і першыя медальныя поспехі беларускіх атлетаў на летняй Універсіядзе.

[caption id="attachment_90541" align="alignnone" width="600"]7-17 Яў­ген Цур­кін за­ва­я­ваў пер­шы ме­даль для бе­ла­рус­кай збор­най на лет­няй Універсіядзе.[/caption]

1. Разгромам «Граніта» скончыліся першыя матчы 13-га тура чэмпіянату краіны па футболе. Бабруйская «Белшына» на выездзе перайграла каманду з Мікашэвіч — 5:1. Дублем вылучыўся паўабаронца Яраслаў Багуноў. «Мінск» у гасцях і шанца не пакінуў «Віцебску» — 4:0. А вось «Гомель» атрымаў чарговае паражэнне. На гэты раз у сустрэчы з мінскім «Дынама» (0:1). Тым не менш, як адзначыў галоўны трэнер «бела-сініх» Вук РАШАВІЧ, матч атрымаўся вельмі няпростым: «Добра гулялі ў першым тайме, стварылі нямала момантаў, але, на жаль, многія з іх не выкарысталі. Пасля перапынку намеціліся праблемы ў нашай сярэдняй зоне, дзе гулялі маладыя хлопцы. Так, шмат памылак было пры перадачах. Другая палова сустрэчы далася няпроста, але абарона адпрацавала добра і сур'ёзнай работы ў Гутара не было. Нам патрэбны былі тры ачкі, і мы іх узялі — гэта галоўнае».

Адзначым астатнія вынікі 13-га тура: «Славія» — «Нёман» (0:0), БАТЭ — «Слуцк» (1:0).

2. У матчы першага кваліфікацыйнага раўнда Лігі Еўропы жодзінскае «Тарпеда» на выездзе саступіла албанскай камандзе «Кукесі» — 0:2. Першы мяч гаспадары забілі яшчэ на 9-й хвіліне. Да перапынку ў «белазаўцаў» было некалькі магчымасцяў ураўняць лік, але лічбы на табло змяніць так і не атрымалася. У другім тайме албанцы павялічылі сваю перавагу, забіўшы са штрафнога.

А вось салігорскі «Шахцёр», наадварот, упэўнена абыграў ірландскі «Гленавон» — 2:1. Гаспадары толькі ў самым канцы матча здолелі размачыць лік. Матчы ў адказ адбудуцца ў Жодзіне і Салігорску адпаведна 9 ліпеня.

Нагадаем, што матч 2-га кваліфікацыйнага раўнда Лігі чэмпіёнаў БАТЭ правядзе на хатняй арэне 15 ліпеня супраць ірландскага «Дандолка».

3. Першы медаль на летняй Універсіядзе, якая праходзіць у Паўднёвай Карэі, для беларускай каманды заваяваў плывец Яўген Цуркін. На сваёй кароннай дыстанцыі 50 м батэрфляем наш спартсмен саступіў бразільскаму плыўцу і заваяваў «серабро». Адзначым, што ў фінал гэтага заплыву Цуркін адабраўся з лепшым часам.

4. Зборная Чылі ў першыню ў гісторыі заваявала Кубак Амерыкі. У фінале галоўнага турніру Паўночнай і Паўднёвай Амерыкі чылійцы ў серыі пенальці (4:1) перайгралі шматразовых чэмпіёнаў свету — каманду Аргенціны. У матчы за «бронзу» зборная Перу перамагла парагвайцаў (2:0).

Дарына ЗАПОЛЬСКАЯ

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.