Вы тут

Народжаныя ў свята


Учора ў сталіцы матулі, якія нарадзілі ў Дзень Незалежнасці, атрымалі памятныя падарункі. Усяго ў Мінску нарадзіліся ў гэты дзень 64 дзіцяці — 39 хлопчыкаў і 25 дзяўчатак. Ініцыятарам акцыі з 2009 года выступае рэспубліканскае грамадскае аб'яднанне «Белая Русь», якое адзначыла з таго часу звыш 2 тысяч матуль па ўсёй краіне.

7-51

У межах акцыі «Белая Русь — з любоўю да дзяцей» прадстаўнікі аб'яднання і ўлады наведалі парадзіх РНПЦ «Маці і дзіця», гарадскога клінічнага радзільнага дома №2, радзільныя аддзяленні 1-й і 3-й гарадскіх клінічных бальніц, Мінскага абласнога раддома.

У радзільным аддзяленні 1-й гарадской клінічнай бальніцы, дзе на свет з'явіліся сямёра дзяўчатак і два хлопчыкі, намеснік прэм'ер-міністра Наталля Качанава заўважыла, што дзяржава працягвае надаваць асаблівую ўвагу падтрымцы мацярынства і дзяцінства, і пажадала матулям цярпення, любові, шчасця: «Праца маці — вельмі цяжкая, гэта радасць і адначасова вялікая адказнасць. У некаторых матуль у гэты дзень з'явілася трэцяе дзіця, яны сталі шматдзетнымі, што вельмі важна для нашай краіны».

Святлана БАРЫСЕНКА

protas@zviazda.by

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.