Вы тут

Гонар быць на дошцы Гонару


Афіцыйнае адкрыццё абноўленай Рэспубліканскай дошкі Гонару адбылося напярэдадні Дня Незалежнасці. На яе, згодна з указам Прэзідэнта, занесены пераможцы спаборніцтва 2014 года.

Гэта 62 кандыдатуры, адабраныя ўрадам, у тым ліку за дасягненне найлепшых паказчыкаў у сферы сацыяльна-эканамічнага развіцця — 51, за дасягненне высокіх паказчыкаў па эканоміі рэсурсаў — 11.

У намінацыі «За дасягненне ў 2014 годзе найлепшых паказчыкаў у сферы сацыяльна-эканамічнага развіцця» прызнаны пераможцамі:

сярод абласцей і горада Мінска — Гродзенская і Мінская вобласці;

сярод раёнаў — Мазырскі раён Гомельскай вобласці, Салігорскі раён Мінскай вобласці, Смаргонскі раён Гродзенскай вобласці;

сярод гарадоў і раёнаў у гарадах — Кастрычніцкі раён Мінска;

сярод арганізацый прамысловасці:

падпарадкаваных рэспубліканскім органам кіравання, — ААТ «Беларуськалій», ААТ «558 Авіяцыйны рамонтны завод», ААТ «Гродзенская тытунёвая фабрыка «Нёман»;

падпарадкаваных мясцовым Саветам депутатаў, выканаўчым і распарадчым органам, і юрыдычных асоб без ведамаснай падпарадкаванасці — ААТ «Пружанскі льнозавод», камунальнае вытворчае ўнітарнае прадпрыемства «Калінкавіцкі мэблевы камбінат», вытворчае даччынае камунальнае ўнітарнае прадпрыемства «Дарвектар-Маш», СТАА «Лекфарм», ТАА «Светлагорскі завод зварачных электродаў», ААТ «Легпрамразвіццё», ЗАТ «ВІТЭКС»;

сярод будаўнічых арганізацый — дзяржаўнае ўнітарнае камунальнае даччынае будаўнічае прадпрыемства «Бялыніцкая перасовачная механізаваная калона нумар 241»;

сярод арганізацый сельскай гаспадаркі — СВК «Асавецкі», ААТ «Рудакова», ААТ «Отар», СВК імя Варанецкага, ААТ «Вітка-Агра», ЗАТ «Агракамбінат «Зара», КСУП «Саўгас-камбінат «Зара», СВК «Азёры Гродзенскага раёна», СВК «Агракамбінат СНОЎ»;

сярод арганізацый лясной гаспадаркі — Мінскае дзяржаўнае вытворчае лесагаспадарчае аб'яднанне, дзяржаўная лесагаспадарчая ўстанова «Аршанскі лясгас»;

сярод арганізацый сферы паслуг, у тым ліку:

арганізацый гандлю — Бялыніцкае раённае спажывецкае таварыства, гандлёвае камунальнае ўнітарнае прадпрыемства «Бліскавіца», камунальнае гандлёва-вытворчае ўнітарнае прадпрыемства «Універмаг «Слуцк», закрытае акцыянернае таварыства «Зрабі сам», адкрытае акцыянернае таварыства «ЦУМ МІНСК»;

арганізацый сувязі і іх філіялаў — Магілёўскі філіял рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства электрасувязі «Белтэлекам», Брэсцкі філіял рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства электрасувязі «Белтэлекам»;

арганізацый транспарту — рэспубліканскае ўнітарнае эксплуатацыйна-будаўнічае прадпрыемства «Днепра-Бугскі водны шлях», камунальнае транспартнае ўнітарнае прадпрыемства «Мінсктранс»;

арганізацый адукацыі — гімназія №2 Віцебска, гімназія №1 Барысава, Брэсцкі дзяржаўны каледж сувязі, Магілёўскі дзяржаўны эканамічны прафесійна-тэхнічны каледж, Слуцкі дзяржаўны каледж;

арганізацый, што прадастаўляюць паслугі рэстаранаў, бараў, сталовых і індывідуальныя паслугі, — адкрытае акцыянернае таварыства «Аб'яднанне «Лотас»;

арганізацый, што ажыццяўляюць дзейнасць у галіне культуры, па арганізацыі адпачынку і забаў, — дзяржаўная відовішчная ўстанова «Беларускі дзяржаўны цырк», дзяржаўная ўстанова «Палац Рэспублікі» Кіраўніцтва спраў Прэзідэнта Беларусі;

арганізацый у галіне аховы здароўя — Лунінецкая цэнтральная раённая бальніца, Горацкая цэнтральная раённая бальніца;

арганізацый, што ажыццяўляюць навуковыя даследаванні і распрацоўкі, — Рэспубліканскі навукова-практычны цэнтр пульманалогіі і фтызіятрыі, Інстытут фізіка-арганічнай хіміі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт інфарматыкі і радыёэлектронікі, Ваенная акадэмія Рэспублікі Беларусь.

Таксама вызначаны пераможцы спаборніцтва за дасягненне высокіх паказчыкаў па эканоміі рэсурсаў.

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.