Вы тут

Балтыка нас астудзіць


Аднак яшчэ ў сераду будзе да +36.

Сёння ўдзень надвор'е будзе вызначаць вобласць павышанага атмасфернага ціску і чакаецца пераменная воблачнасць. Спецыялісты Белгідраметцэнтра паведамляюць, што анамальная спякота працягне гаспадарыць на тэрыторыі краіны да серады ўключна.

7-55

Удзень у аўторак будзе пераважна без ападкаў, толькі ў паўночных раёнах магчымы невялікі дождж. Вецер паўднёвы з пераходам на заходні ўмераны, пры навальніцах месцамі шквалісты. Максімальная тэмпература паветра будзе складаць ад плюс 22 градусаў па поўначы да 29 цяпла па поўдні краіны. Удзень у сераду да нас завітаюць сур'ёзныя атмасферныя франты з боку Заходняй Еўропы, аднак стане яшчэ цяплей. Таму ўначы на сераду будзе пераважна без ападкаў, а ўдзень у заходніх і цэнтральных раёнах пройдуць кароткачасовыя дажджы. Месцамі чакаюцца навальніцы і магчымы град. Удзень па захадзе краіны пры навальніцах усталюецца моцны парывісты вецер. Тэмпература паветра ўначы на сераду складзе 12-19 цяпла, удзень стане ўжо плюс 28-34 градусы, а па поўдні месцамі прыпячэ да 35-36 цяпла. Аднак у паўночных раёнах у гэты дзень будзе толькі плюс 25-27 градусаў.

Сапраўды кардынальныя змены надвор'я чакаюцца на тэрыторыі Беларусі ўжо ў чацвер. Удзень 9 ліпеня на захад краіны пачне паступаць няўстойлівая і свежая паветраная маса з поўдня Балтыкі. Таму на большай частцы тэрыторыі пройдуць кароткачасовыя дажджы, а ўначы і раніцай у паўночна-ўсходніх раёнах месцамі прагназуюцца моцныя дажджы. У асобных раёнах прагрымяць навальніцы. Удзень па захадзе краіны чакаецца моцны парывісты вецер, парывамі да 15-20 м/с. Уначы будзе яшчэ даволі цёпла, калі тэмпература паветра складзе ад 15 да 22 цяпла. Аднак удзень будзе ўжо адчувальнае паслабленне спякоты, калі будзе толькі 20-27 цяпла.

Тым часам

За мінулыя выхадныя ў Беларусі больш за 130 чалавек звярнуліся па меддапамогу з прычыны спякоты, паведаміў начальнік аддзела арганізацыі медыцынскай аховы пры надзвычайных сітуацыях Міністэрства аховы здароўя Алег Панчук.

Спецыяліст паведаміў, што «ў сувязі з гарачым надвор'ем за дні свят звярнуліся па медыцынскую дапамогу 133 чалавекі, з іх 12 грамадзян шпіталізавалі. Найбольшая колькасць пацярпелых з-за спякоты адзначана ў Мінскай вобласці — 90 дарослых (1 чалавек шпіталізаваны) і 22 дзіцяці (адно шпіталізавана)», — удакладніў сітуацыю Алег Панчук.

Сяргей КУРКАЧ

kurkасh@zvіаzdа.bу

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні. 

Грамадства

Народнае прадстаўніцтва

Народнае прадстаўніцтва

Вясна гэтага года праходзіць у Беларусі пад знакам Усебеларускага народнага сходу ў яго новым статусе і якасці. 

Грамадства

Хаменка выбраны намеснікам старшыні Савета Рэспублікі восьмага склікання

Хаменка выбраны намеснікам старшыні Савета Рэспублікі восьмага склікання

Ён выбраны таемным галасаваннем з выкарыстаннем бюлетэняў.