Вы тут

Чарніцы пайшлі


Кааператары набываюць гэтыя ягады ў насельніцтва па 15-20 тысяч рублёў за кілаграм.

А ўвогуле Белкаапсаюз сёлета ў першым паўгоддзі закупіў у насельніцтва сельгаспрадукцыі на суму больш як 540 млрд рублёў. І гэта толькі пачатак, лічыць першы намеснік старшыні праўлення Белкаапсаюза Дзмітрый Баранаў, бо перад саюзам стаіць задача закупляць у насельніцтва ўсе лішкі сельгаспрадукцыі.

Сёння для зручнасці насельніцтва ў раёны адправіліся мабільныя нарыхтоўшчыкі. Цяпер найбольшая іх колькасць працуе ў Лунінецкім, Пінскім і Столінскім раёнах Брэсцкай вобласці, дзе актыўна ідзе закупліванне ў насельніцтва клубніц і агуркоў. Ужо традыцыйна закупачныя цэны тут трапілі ў разрад гнуткага фінансавага інструмента — яны рэгулярна пераглядаюцца ў залежнасці ад сітуацыі на ўнутраным і знешнім рынках. Напрыклад, сёлета непасрэдна ў сезон нарыхтовак былі павышаны закупачныя цэны на клубніцы. Калі таварныя ягады нарыхтоўчыя арганізацыі прымаюць у насельніцтва па 20 тысяч рублёў за кіло, то ягады для кансервацыі — па 5 тысяч, а клубніцы для вінаробства — па 3 тысячы. А вось прыёмныя кошты на дзікарослую прадукцыю (чарніцы, брусніцы і грыбы) ужо не першы год у большай ступені вызначае не ўнутраны рынак, а еўрапейскі і азіяцкі. Сёння спажыўкааперацыя закупляе ў насельніцтва чарніцы па 15-20 тысяч рублёў за кілаграм, аднак і гэтая цана штодня карэктуецца.

А яшчэ Дзмітрый Баранаў удакладніў, што сёлета ў структуры закупак сельгаспрадукцыі ад насельніцтва Белкаапсаюз зрабіў галоўную стаўку на супрацоўніцтва з сялянскімі і фермерскімі гаспадаркамі. Сёлета з імі заключаны 603 дагаворы на вырошчванне пад заказ 21 тысячы тон.

Сяргей КУРКАЧ

kurkасh@zvіаzdа.bу

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.