Вы тут

115 інвестпраектаў на 30 млрд долараў


Яны прадугледжаны праектам асноўных палажэнняў праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі на 2016-2020 гады, які ў жніўні павінен быць ужо канчаткова адпрацаваны. Гэта стала вядома на пасяджэнні Прэзідыума Савета Міністраў.

Прэм'ер-міністр Андрэй Кабякоў заклікаў членаў Прэзідыума да канструктыўнай працы. «У дакуменце шмат новага, у ім рэалізаваны даручэнні кіраўніка дзяржавы, дадзеныя пры звароце з пасланнем да беларускага народа і парламента, закладзены новыя падыходы да сістэмы кіравання эканомікай, у тым ліку размежаванне функцый дзяржавы як уласніка і як рэгулятара, узмацненне ролі міністэрстваў у стратэгічным развіцці галін, рынкавы доступ да рэсурсаў на конкурсных умовах, гэта значыць роўнадаступнасць незалежна ад формы ўласнасці арганізацыі», — адзначыў кіраўнік урада.

Цяперашняе пасяджэнне — гэта ўжо другі падыход да праграмы будучай пяцігодкі. У сакавіку былі прадметна разгледжаны і ў цэлым ухвалены ключавыя прынцыпы яе фарміравання, дадзены даручэнні па дапрацоўцы. У прадстаўленым варыянце распрацоўшчыкі праграмы пакетным прынцыпам адначасова з асноўнымі палажэннямі ўнеслі шэраг узаемазвязаных дакументаў, накіраваных на рэалізацыю прапісаных у ёй мэтаў і задач. Гэта, у прыватнасці, дарожная карта структурных рэформаў, праект пераліку дзяржпраграм і прапановы па іх напаўненні, падыходы да ліквідацыі бюджэтнага і перакрыжаванага субсідавання, а таксама пералік 115 найбуйнейшых інвестпраектаў на агульную суму каля 30 млрд долараў.

Паводле БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.