Вы тут

Збытавікі рвуцца «ў бой»


У Гродне рэалізаваны важны інвестыцыйны праект.

Адным з прыярытэтаў эканамічнага развіцця Гродзеншчыны з'яўляецца мадэрнізацыя прадпрыемстваў, якія перапрацоўваюць сельскагаспадарчую прадукцыю. У прыватнасці, сур'ёзна рэканструяваны Ваўкавыскі мясакамбінат, шмат робіцца па ўкараненні новых тэхналогій на Слонімскім мясакамбінаце.
7-37

Кі­раў­нік ААТ «Грод­нап­рам­буд» Аб­дул­ва­габ Ва­га­баў (злева) уру­чыў ге­не­раль­на­му да­рэк­та­ру Гро­дзен­ска­га мя­са­кам­бі­на­та Ана­то­лю Гры­шу­ку сім­ва­ліч­ны ключ ад но­ва­га цэ­ха.

— Пры гэтым вельмі важна, што ствараюцца новыя рабочыя месцы. Улада і надалей будзе падтрымліваць такія праекты, — зазначыў старшыня Гродзенскага аблвыканкама Уладзімір Краўцоў падчас адкрыцця новага цэха па вытворчасці сыравэнджаных вырабаў у ААТ «Гродзенскі мясакамбінат».

У гэты праект інвеставана каля 30 мільёнаў еўра, у тым ліку 50 мільярдаў рублёў — з абласнога інавацыйнага фонду. Дзякуючы плённаму супрацоўніцтву мясаперапрацоўшчыкаў з аўтарамі тэхналагічнага праекта (польская фірма Promar) і спецыялістамі «Гроднапрамбуда» цэх распачаў працу на паўгода раней, чым спачатку планавалі.

З уводам цэха магутнасці прадпрыемства па гатовай прадукцыі павялічыліся на 500 тон у месяц, дадаткова арганізавана 220 рабочых месцаў. Пры гэтым умацавалі свой экспартны патэнцыял, разлічаны не толькі на рынкі Расійскай Федэрацыі.

— Нашы збытавікі ўжо рвуцца «ў бой», — кажа генеральны дырэктар Гродзенскага мясакамбіната Анатоль Грышук.

Новы цэх пабудавалі па самых сучасных тэхналогіях вытворчасці сыравэнджаных вырабаў. Ён працуе ў аўтаномным рэжыме па замкнутым тэхналагічным цыкле — ад паступлення сыравіны і дапаможных матэрыялаў да ўпакоўкі і адгрузкі гатовай прадукцыі. Прадугледжаны асобнае энерга- і холадазабеспячэнне, поўны комплекс бытавых і санітарна-гігіенічных памяшканняў.

Барыс ПРАКОПЧЫК

prakopchik@zviazda.by

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?