Вы тут

Дом наступнага стагоддзя


Дзетак запрашаюць памарыць з алоўкамі ў руках.

Цікава, якой бачаць архітэктуру роднай Беларусі сучасныя дзеці і падлеткі і што для іх значыць архітэктурная спадчына краіны? А яшчэ, як яны ўяўляюць сабе дамы і будынкі, якія будуць узведзены праз 100 гадоў? На гэтыя і іншыя пытанні паспрабуюць адказаць удзель-нікі рэспубліканскага конкурсу дзіцячай творчасці «АрхНавацыя-2015».

Сёлета мерапрыемствы конкурсу пройдуць у рамках Беларускага архітэктурнага тыдня, які пачнецца ў першай дэкадзе кастрычніка. У прэс-службе Мінбудархітэктуры паведамілі, што конкурс «АрхНавацыя» праводзіцца ў краіне ўжо чацвёрты раз, а яго ініцыятарам выступае Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва Беларусі пры садзейнічанні Нацыянальнага цэнтра мастацкай творчасці дзяцей і моладзі. За прызавыя месцы могуць пазмагацца як індывідуальныя ўдзельнікі, так і навучэнцы аб'яднанняў па інтарэсах устаноў дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі і іншых устаноў адукацыі. Узрост удзельнікаў конкурсу складае ад 4 да 20 гадоў.

Для ўдзелу ў «АрхНавацыі-2015» прымаюцца жывапісныя і графічныя работы (фармат А3, А2), архітэктурныя макеты, мастацкія фатаграфіі памерам А4 і А3, а таксама відэаролікі. Юныя таленты могуць паспрабаваць свае сілы ў трох тэматычных намінацыях: «Архітэктурныя фантазіі» (праекты новай архітэктуры, дамоў XXII стагоддзя, горадабудаўніцтва будучыні і інш.), «Архітэктурная спадчына» (архітэктура і збудаванні старажытнай і сучаснай Беларусі) і «Храмы памяці» (гісторыка-культурныя комплексы, мемарыялы, помнікі, прызначаныя для ўшанавання падзей Вялікай Айчыннай вайны, існуючыя і новыя праекты). Конкурсныя работы прымаюцца не пазней 9 кастрычніка па адрасе: 220030, Рэспубліка Беларусь, горад Мінск, вуліца Кірава, 16, Нацыянальны цэнтр мастацкай творчасці дзяцей і моладзі (сектар выставачнай работы).

Нагадаем, што летась журы давялося ацаніць звыш тысячы творчых работ, якія былі прадстаўлены ў намінацыях «Жывапіс» і «Графіка», а таксама больш за сто фатаграфій, 30 відэаролікаў і 35 архітэктурных макетаў. У выніку 14 чалавек названы пераможцамі, 47 — прызёрамі. Акрамя таго, аўтары яшчэ каля сотні найбольш яркіх твораў узнагароджаны граматамі Мінбудархітэктуры і Нацыянальнага цэнтра мастацкай творчасці дзяцей і моладзі.

Сяргей КУРКАЧ

kurkасh@zvіаzdа.bу

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Сёння пачаў работу УНС у новым статусе

Сёння пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.