Вы тут

Рарытэтны аўтамабіль Bentley 1929 года выпуску затрымалі гродзенскія мытнікі ў пункце пропуску «Брузгі»


Днямі беларуская мытня спыніла адразу некалькі спроб вывазу культурных каштоўнасцей за мяжу.

Машына, за рулём якой знаходзіўся грамадзянін Расійскай Федэрацыі, накіроўвалася на выезд з тэрыторыі Еўразійскага эканамічнага саюза праз «зялёны» калідор і не была задэкларавана як культурная каштоўнасць. Комплексная экспертыза пацвердзіла гістарычную і культурную вартасць транспартнага сродку, які быў забраны ва ўладальніка да таго, як суд вынесе рашэнне.

Кошт дадзенай мадэлі Bentley ў залежнасці ад розных параметраў дасягае 1 мільёна долараў. Экзэмляр, канфіскаваны ў «Брузгах», быў ацэнены ў 7 мільярдаў рублёў (прыкладна 450 тысяч долараў).

Яшчэ адна культурная каштоўнасць, праўда, меншага памеру была выяўлена супрацоўнікамі Мінскай рэгіянальнай мытні на пошце. Як паведамляе прэс-служба Дзяржаўнага мытнага камітэта, у міжнародным адпраўленні знаходзілася ўнікальная старажытнагрэчаская манета. Пасылку спрабавалі перадаць у Злучаныя Штаты з Бабруйска, і яна таксама не суправаджалася адпаведнай дэкларацыяй.

Матэрыялазнаўчая і гістарычная экспертызы ідэнтыфікавалі манету як 1 грэчаскую тэтрадрахму, якую адчаканілі прыблізна ў 500 годзе да нашай эры (пачатак эпохі найвышэйшага росквіту старажытнагрэчаскай цывілізацыі і славутых грэка-персідскіх войнаў) са сплаву срэбра, медзі і жалеза. Экзэмпляр ацэньваецца прыкладна ў 1 200 долараў. Па факце быў распачаты адміністрацыйны працэс.

Яраслаў ЛЫСКАВЕЦ

 lyskavets@zvіazda.by        

Выбар рэдакцыі

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Шалям засталося прыкласці зусім няшмат намаганняў, каб жаданая мэта была дасягнута.

Грамадства

Камандзір вядзе за сабой

Камандзір вядзе за сабой

Пяцікурснік Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Е. Полацкай быў удастоены ганаровага звання «Чалавек года Віцебшчыны — 2023».

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.