Вы тут

Летні працоўны семестр распачаўся на Усебеларускай маладзёжнай будоўлі ў Астраўцы


400 студэнтаў са зводнага беларуска-расійскага атрада атрымалі працоўныя пуцёўкі з рук першага сакратара БРСМ Андрэя Белякова, камандзіра Цэнтральнага штаба грамадскай арганізацыі «Расійскія Студэнцкія Атрады» Сяргея Кісялёва, кіраўніцтва БелАЭС, прадстаўнікоў абласнога і раённага выканаўчых камітэтаў.

Сёлета на будаўніцтве АЭС будзе працаваць 21 лінейны атрад, гэта амаль у два разы болей, чым у 2014-м. Кожны з іх ужо традыцыйна носіць імя аднаго з Герояў Савецкага Саюза. Беларускія студэнты прадстаўляюць ВНУ з усіх рэгіёнаў краіны. Расіяне прыехалі з універсітэтаў Масквы, Белгарадскай і Калужскай абласцей. Абавязковыя патрабаванні да «байцоў» — узрост не меншы за 18 гадоў, наяўнасць будаўнічай спецыяльнасці не ніжэй за 2-3 разрад, выдатнае здароўе. Зводны атрад будзе знаходзіцца ў Астравецкім раёне да 28 жніўня.

— З мноства добрых спраў, якія ў свой час рэалізаваў камсамол, мабыць, адной з самых маштабных і карысных для моладзі і для краіны ўвогуле быў будатрадаўскі рух, — зазначыў намеснік старшыні Гродзенскага аблвыканкама Віктар ЛІСКОВІЧ. — Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі лічыць сябе спадкаемцам камсамола і робіць вельмі правільна, што адраджае будатрады. Гэта зусім не водгук мінулага, а значная цяпер з'ява.

Пасля адкрыцця семестра студэнты заклалі «Алею гонару студэнцкіх будаўнічых атрадаў». Таксама падчас мерапрыемства адбыліся першыя адкрытыя дэбаты ў межах новага праекта БРСМ «ВЫБІРАЙ.BY!», удзел у іх прынялі прадстаўнікі беларускіх і расійскіх студатрадаў. Моладзь абмеркавала найбольш актуальныя праблемы студатрадаўскага руху, выказала прапановы па наданні яму новага імпульсу.

Яраслаў ЛЫСКАВЕЦ

lyskavets@zvіazda.by

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.