Вы тут

Свінню не падкладуць


На тэрыторыі суседніх краін зарэгістраваны выпадкі захворвання свіней на афрыканскую чуму (АЧС).

Таму наша краіна з 7 ліпеня абмяжоўвае ўвоз свініны з Саратаўскай вобласці Расіі і Ровенскай вобласці Украіны, пра што паведамілі ў дэпартаменце ветэрынарнага і харчовага нагляду Мінсельгасхарча Беларусі. Таксама з гэтай даты ўводзяцца часовыя абмежаванні на ўвоз у краіну з названых абласцей і прадукцыі перапрацоўкі свініны, у тым ліку ад дзікоў, гарбарнай, рогакапытнай і кішачнай сыравіны; паляўнічых трафеяў, атрыманых ад успрымальных відаў жывёл; кармоў і кармавых дабавак для жывёл расліннага і жывёльнага паходжання, у тым ліку з птушкі і рыбы; кармавых дабавак для катоў і сабак; гатовых кармоў для катоў і сабак, якія не прайшлі тэрмічную апрацоўку, вырабленых з сыравіны, якая атрымліваецца з Саратаўскай вобласці Расіі і Ровенскай вобласці Украіны; былога ў выкарыстанні абсталявання для транспарціроўкі свіней і сыравіны (прадукцыі) жывёльнага паходжання, забою і раздзелкі свіней.

Асобна ў дэпартаменце адзначылі, што «неабходна прыняць дадатковыя меры кантролю па забеспячэнні біялагічнай абароны буйных свінагадоўчых комплексаў, свінагадоўчых ферм і гаспадарак усіх форм уласнасці». Усе раней выдадзеныя дазволы на ўвоз у Беларусь вышэйзгаданых тавараў з Саратаўскай вобласці Расіі і Ровенскай вобласці Украіны адмяняюцца.

Паводле інфармацыі Міжнароднага эпізаатычнага бюро (МЭБ), новыя выпадкі захворвання жывёл на АЧС зафіксаваны таксама ў Польшчы на тэрыторыі Падляскага ваяводства. Такім чынам, дэпартамент нагадвае пра неабходнасць прыняцця мер па недапушчэнні ўвозу ў Беларусь пералічаных вышэй тавараў са свініны і з гэтага рэгіёна.

Сяргей КУРКАЧ

 kurkасh@zvіаzdа.bу

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.