Як паведамілі ў прэс-службе Брэсцкай мытні, жанчыны 1949, 1954 і 1940 гадоў нараджэння спрабавалі перавезці тавары без мытнай дэкларацыі. Кожная з указаных грамадзянак апранула на сябе больш за дзясятак сукенак і іншых прадметаў адзення. Такім чынам яны перамяшчалі праз мяжу 38 прадметаў жаночага адзення рэйсавым аўтобусам у пункце пропуску «Варшаўскі мост».
Зыходзячы з асартыменту гэты тавар не мог быць аднесены да рэчаў асабістага карыстання. Таму і быў канфіскаваны да рашэння суда.
У прэс-службе мытні напомнілі, што норма бяспошліннага ўвозу складае 1500 еўра ў грашовым эквіваленце і 50 кілаграмаў у вагавым. Але гэта не азначае, што праз мытную мяжу Мытнага саюза можна везці, скажам, 50 кілаграмаў аднолькавых сукенак пад выглядам тавараў для асабістага карыстання. Улічваецца яшчэ і перыядычнасць паездак асобы, якая вязе тавар.
Святлана ЯСКЕВІЧ
Карэспандэнты «Звязды» разам з супрацоўнікамі ДАІ паназіралі, як мінчане карыстаюцца сродкамі персанальнай мабільнасці.
Як работнікі МАЗа рыхтуюцца да выпрабаванняў у пустыні.
Яго шлях — сведчанне таго, што подзвіг, ахвяраванне, Айчына — не пустыя словы.