Вы тут

Бабровая «фішка»


Можа, яна зацікавіць турыстаў?

У артыкуле «Факту патрэбна «абгортка» («Мясцовае самакіраванне», 10 чэрвеня 2015 г.) слушна гаворыцца пра тое, што турыстычная прывабнасць рэгіёна дасягаецца дзякуючы цікавай, неардынарнай падачы тутэйшых славутасцяў, фактаў і падзей. У Гальшанах турыстычным брэндам доўгі час лічыўся прывід белай панны, што пасяліўся ў кляштары, а цяпер, пэўна, перабраўся ў Гальшанскі замак. Прачытаў артыкул і задумаўся: а ці ёсць такая «фішка» ў Гродзенскім раёне?

[caption id="attachment_90802" align="alignnone" width="500"]Па­се­лі­шча баб­роў. Па­се­лі­шча баб­роў.[/caption]

Тут ёсць, у прыватнасці, Аўгустоўскі канал, фарты, пабудаваныя перад Першай сусветнай вайной, іншыя гістарычныя славутасці, прыгожыя аграгарадкі... Але, на мой погляд, турыстаў могуць прывабіць і помнікі прыроды, да якіх практычна не дакраналася рука чалавека. Адзін з іх — гэта паселішча баброў, што побач з прыпынкам «Салацце» па  маршруце цягніка «Гродна — Узбераж».

Летась тут побач з чыгункай на раўчуку, які перасякае насып, была толькі адна хатка баброў. А цяпер яны справілі ўжо вялікае «наваселле». Побач са старой хаткай пабудавалі крыху меншую. А далей такіх хатак цэлы каскад, мабыць, больш за пяць. Гэта добра відаць з чыгуначнага насыпу ў ста метрах ад прыпынку цягніка, да якога з Гродна можна праехаць турыстычным аўтобусам, лепей — з экскурсаводам. Гэтае паселішча баброў, ці баброўня, можа, і ёсць «фішка» ў турыстычным маршруце, напрыклад, «Гродна — Парэчча — Салацце». Мяркую, што для многіх гэта будзе цікава.

У вёсцы Салацце можна паглядзець сучасную аграсядзібу, потым даехаць да маляўнічага возера Вераўское, на берагах якога ў маладым сасняку бывае даволі шмат грыбоў. У Парэччы можна падысці да пясчанага пляжа, што на возеры Малочнае побач з санаторыем, выпіць кавы ў рэстаране «Правінцыя». А побач з чыгуначным вакзалам сфатаграфавацца на фоне макетнага паравоза, устаноўленага ў гонар 150-годдзя Беларускай чыгункі. Да Гродна застанецца 30 кіламетраў.

Можа, нейкая турфірма зацікавіцца гэтым маршрутам? Тады экскурсаводу трэба праштудзіраваць літаратуру пра баброў, ведаць, для чаго ім патрэбна вада і чаму яны не жывуць у лесе. Трэба таксама расказаць турыстам, як будавалася гэтая чыгунка, чаму яна шырэйшая (на 78 мм), чым еўрапейская. Пры гэтым паездку трэба ўзгадніць з пагранслужбай, а турыстаў праінструктаваць, каб не турбавалі баброў і не спрабавалі выгнаць іх з хатак — гэта вельмі небяспечна. А таксама не адыходзілі ад аўтобуса на значную адлегласць, бо так можна заблудзіцца.

Сяргей ЛАДУЦЬКА,

дацэнт Гродзенскага дзяржаўнага аграрнага ўніверсітэта.

Фота аўтара.

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік прайшоў сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік прайшоў сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзілася на добраахвотнай аснове.