Вы тут

Экскурсія ў падарунак


У год 70-годдзя Перамогі ў Буда-Кашалёўскім раёне сярод школьнікаў правялі акцыю «Семдзесят дзясятак — Вялікай Перамозе». Яе ініцыятарам стаў раённы Савет дэпутатаў.

70 і больш адзнак «10» па навучальных прадметах за тры з паловай месяцы змаглі атрымаць 30 навучэнцаў з 6 устаноў адукацыі раёна. Як расказала старшыня райсавета Алена Алексіна, для многіх навучэнцаў акцыя стала сур'ёзным стымулам, каб вучыцца лепш:

— Абмяркоўваючы гэту ідэю, мы і не думалі, што пераможцаў будзе так многа. Мы ганарымся вынікамі і таму 30 школьнікаў прэміравалі не толькі падзячнымі лістамі, але і сертыфікатамі на розныя экскурсійныя праграмы.

Навучэнцы 3 і 4 класаў пабывалі на шоу-праграме «Гіганцкія фантаны» ў Гомельскім абласным цырку. Вучні сярэдніх класаў наведалі выставы ў гомельскім палацы Румянцавых-Паскевічаў. У маладых людзей чатырох старэйшых класаў з'явілася магчымасць пабываць у Мінску і наведаць Палату прадстаўнікоў і Савет Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь. Дзеці таксама пазнаёміліся з іншымі знакавымі аб'ектамі сталіцы. Заахвоціць пераможцаў дапамаглі раённая арганізацыя грамадскага аб'яднання «Белая Русь», прафсаюзны камітэт прадпрыемства «Беларуснафта-Асобіна», дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Пётр Шостак і член Савета Рэспублікі Аляксандр Ляхаў.

Ірына АСТАШКЕВІЧ

astashkevich@zviazda.by

Выбар рэдакцыі

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Казярогам важна на гэтым тыдні скончыць неадкладную справу, якая ўжо даўно не дае спакою.

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.