Вы тут

Сварка прывяла да забойства


У Быхаўскім раёне знойдзена цела зніклага летась пенсіянера.

Мужчына знік адразу ж пасля таго, як пакінуў будынак суда Быхаўскага раёна. Дадому ў сваю вёску Дабужа ён так і не вярнуўся. Пра гэта міліцыі паведаміла яго знаёмая з Магілёва.

— У той дзень ён прысутнічаў на чарговым пасяджэнні суда па разглядзе крымінальнай справы ў дачыненні да свайго суседа, які прычыніў яму цяжкія цялесныя пашкоджанні, — расказала падрабязнасці справы спецыяліст аддзялення інфармацыі і грамадскіх сувязяў УУС Магілёўскага аблвыканкама Юлія Халамеева. — Супрацоўнікі міліцыі з дапамогай пошукавых сабак абследавалі падвалы і дваровыя тэрыторыі райцэнтра, рэчышча Дняпра па цячэнні на працягу каля 2 кіламетраў, апыталі жыхароў вёскі, дзе жыў мужчына. Стала вядома, што непрыязныя адносіны з суседам у яго цягнуліся некалькі гадоў. Таму найбольш верагоднай версіяй знікнення чалавека заставалася крымінальная. Нарэшце высветлілася, што дачыненне да злачынства мае 36-гадовы сын суседа-крыўдзіцеля. Мужчына прызнаўся, што гэта ён забіў пенсіянера, а яго труп вывез на машыне і закапаў у лясным масіве непадалёк ад вёскі Вараніно Быхаўскага раёна. Ён жа паказаў, дзе знаходзіцца месца пахавання.

Цела забітага эксгумавана. Быхаўскім РАУС распачата крымінальная справа па частцы 1 артыкула 139. Вядзецца следства.

Нэлі ЗІГУЛЯ

 zigulua@zviazda.by

 

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.