Вы тут

«Выканаўчая ўлада да нас прыслухоўваецца»


Сакратар Усць-Каменагорскага масліхата Аляксандр АБАКУМАЎ — пра асаблівасці працы казахскіх дэпутатаў.

Сярод шматлікіх замежных гасцей, якія наведалі Бабруйск падчас нядаўняга свята «Вянок дружбы», былі і прадстаўнікі Казахстана. Вось ужо пяць гадоў як Бабруйск і Усць-Каменагорск з'яўляюцца гарадамі-пабрацімамі. Дэлегацыю, якая прыехала на свята, узначаліў кіраўнік дэпутацкага корпуса гэтага горада Аляксандр Абакумаў. «Гэта шчасце — пабываць тут яшчэ раз, — адзначыў ён. — Людзі ў Бабруйску добрыя, спагадныя, горад дагледжаны, мае свой твар, свой стыль. Прыемным сюрпрызам для народнага выбранніка стаў нумар газеты «Звязда» з дадаткам «Мясцовае самакіраванне». Не збянтэжыла нават, што ён на беларускай мове. І наколькі дазваляў час, госць адказаў на пытанні карэспандэнта «МС».

8-19

— Аляксандр Аляксеевіч, наколькі цікавым можа быць супрацоўніцтва паміж нашымі краінамі?

— Мы яшчэ да канца не раскрыліся ва ўзаемаадносінах, але гэта адбудзецца абавязкова, таму што нас звязвае шмат чаго, мы гістарычна не можам адзін без аднаго. Безумоўна, шмат чаго нас сёння і адрознівае. Мы ў Казахстане арыентаваны на тое, каб больш падтрымліваць прадпрымальніцтва, ствараць канкурэнтнае асяроддзе, спрабаваць адыходзіць ад дзяржаўнага рэгулявання — акрамя тых сектараў, якія, так бы мовіць, адыгрываюць стратэгічную ролю ў жыцці. Сёння мы стаім на парозе сістэмных рэформаў, здзяйсняючы якія будзем разам з вамі рухацца наперад. Нашы людзі збольшага маюць менталітэт былога Савецкага Саюза, і гэта не так дрэнна.

— А з нашымі дэпутатамі вы падтрымліваеце адносіны?

— Некаторыя мае калегі маюць з беларускімі дэпутатамі даўнія сувязі, але хочацца, каб адбывалася больш кантактаў на ўзроўні народнай дыпламатыі. Будзем да гэтага імкнуцца.

— Дэпутацкая пасада мае на ўвазе працу на грамадскіх пачатках, без якой-небудзь матэрыяльнай зацікаўленасці. Таму дэпутатамі становяцца часцей людзі неабыякавыя, якія карыстаюцца аўтарытэтам у сваіх калектывах. А якімі прынцыпамі кіруюцца вашы народныя выбраннікі, прэтэндуючы на дэпутацкія мандаты?

— Нашым дэпутатам таксама грошы не плацяць. Атрымлівае грошы толькі адзіны чалавек з 25 дэпутатаў горада, сакратар масліхата, у дадзеным выпадку — я. Наша агульная мэта — данесці тое, што жадае народ, да выканаўчай улады. У нас горад падзелены на 12 частак, у кожнай ёсць свой камітэт мясцовага самакіравання — невялікае прадстаўніцтва акіма горада (старшыні гарвыканкама), дзе працуюць так званыя памочнікі, яго прадстаўнікі. У іх ёсць невялічкі штат з 5-6 чалавек, свой транспарт, сувязь, аргтэхніка. Каманда (камітэт) дзейнічае ў межах свайго ўчастка і нясе за яго адказнасць перад акімам. Падчас прыёму грамадзян па асабістых пытаннях нашы дэпутаты працуюць у складзе гэтых камітэтаў. Камітэты мясцовага самакіравання існуюць ужо 18 гадоў, і людзі ведаюць, куды прыйсці, каб сустрэцца з дэпутатам. У нас таксама ёсць свой дэпутацкі сайт, дзе мы кожны дзень даём нейкую інфармацыю пра тое, што зрабіў канкрэтны дэпутат. Людзі могуць наўпрост задаць пытанне свайму дэпутату, і работнікі масліхата будуць сачыць за тым, каб яго разгледзелі.

— А якая праца праводзіцца з жыхарамі сельскай мясцовасці?

— У нас ёсць Менаўноская сельская акруга, дзе 7 вёсак, якія прылягаюць да горада. Але па характары занятасці, сваім жыццёвым укладзе гэта ўсё ж вёскі. Адзін з камітэтаў мясцовага самакіравання працуе там. Што датычыцца пытанняў, то яны, мне здаецца, падобныя на вашы. Людзі звяртаюцца і з асабістымі праблемамі. У нас існуе шмат грамадскіх фарміраванняў, пры дапамозе якіх мы можам уздзейнічаць на чалавека. Пры камітэтах мясцовага самакіравання ёсць савет па прафілактыцы правапарушэнняў, куды ўваходзіць участковы, памочнік пракурора, іншыя паважаныя людзі. Мы імкнёмся да таго, каб нашы меры былі эфектыўнымі.

— А наколькі цесна вы працуеце з выканаўчай уладай?

— Працуем у вельмі цесным кантакце — часам пыл да столі стаіць! Разам спрабуем знайсці рашэнне і знаходзім. Грошай, вядома, ніколі шмат не бывае. На жаль, прыходзіцца выбіраць, што рабіць у першую чаргу, а што потым. Калі дэпутат прымае людзей, складаецца пратакол, які потым мы кладзём акіму на стол. Ён павінен займацца вырашэннем праблем, таму што за гэтымі праблемамі стаяць людзі. Выканаўчая ўлада да нас заўсёды прыслухоўваецца.

Нэлі ЗІГУЛЯ

 zigulya@zviazda.by

Фота аўтара.

Ка­мі­тэ­ты мяс­цо­ва­га са­ма­кі­ра­ван­ня (КМС) з'яў­ля­юц­ца фі­лі­яла­мі ка­му­наль­на­га дзяр­жаў­на­га ка­зён­на­га прад­пры­ем­ства « Кі­ра­ван­не спра­ва­мі» акі­ма­та Усць-Ка­ме­на­гор­ска. Ды­рэк­та­ры КМС, з'яў­ля­ю­чы­ся ад­на­ча­со­ва і прад­стаў­ні­ка­мі акі­ма го­ра­да, ак­тыў­на ўдзель­ні­ча­юць у гра­мад­скім жыц­ці сва­іх мік­ра­ра­ё­наў.

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні. 

Грамадства

Народнае прадстаўніцтва

Народнае прадстаўніцтва

Вясна гэтага года праходзіць у Беларусі пад знакам Усебеларускага народнага сходу ў яго новым статусе і якасці. 

Грамадства

Хаменка выбраны намеснікам старшыні Савета Рэспублікі восьмага склікання

Хаменка выбраны намеснікам старшыні Савета Рэспублікі восьмага склікання

Ён выбраны таемным галасаваннем з выкарыстаннем бюлетэняў.