Вы тут

Веды — сіла


Выпускнікі ваенных ВНУ павінны выкарыстоўваць усе свае навыкі і вопыт для эфектыўнасці нацыянальнай бяспекі краіны.

Аб гэтым Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка заявіў на цырымоніі ўшанавання выпускнікоў вышэйшых ваенных навучальных устаноў і вышэйшага афіцэрскага саставу.

8-25

Як паведаміла прэс-служба кіраўніка дзяржавы, Прэзідэнт падкрэсліў, што ў сённяшніх умовах як ніколі важна вывучаць новыя формы ваенных дзеянняў, пастаянна адсочваць зменлівае становішча ў свеце. Спосабы і формы вядзення вайны істотна змяніліся, і сілавыя структуры Беларусі павінны дынамічна развівацца і ісці ў нагу з часам. «Таму сістэма абароны нашай краіны мае патрэбу ў пастаянным удасканаленні. Калі вы прыйдзеце на новае месца службы, у свае падраздзяленні, рашэнне гэтай задачы стане вашым непасрэдным абавязкам і вашай штодзённай працай», — сказаў кіраўнік дзяржавы, звяртаючыся да выпускнікоў ваенных ВНУ. Пры гэтым Прэзідэнт зазначыў, што «мы забяспечваем не толькі свой суверэнітэт, але і цесна ўзаемадзейнічаем з партнёрамі па Саюзнай дзяржаве і Арганізацыі Дагавора аб калектыўнай бяспецы».

Аляксандр Лукашэнка звярнуў увагу, што эфектыўнасць і якасць навучання ў айчынных ваенных ВНУ прызнаны далёка за межамі краіны. Пра гэта сведчыць запатрабаванасць падрыхтоўкі ў Беларусі прадстаўнікоў Узброеных Сіл блізкага і далёкага замежжа. «Няма той міжнароднай сустрэчы, дзе б мае калегі-прэзідэнты не звярталіся з просьбай дапамагчы ў падрыхтоўцы нацыянальных кадраў Узброеных Сіл. І гэта не толькі постсавецкая прастора. Гэта найбуйнейшыя дзяржавы нашай планеты. Ім падабаецца ўзровень падрыхтоўкі, парадак, адсутнасць усякага фармалізму», — падкрэсліў кіраўнік дзяржавы. Пэўную ролю адыгрывае і кошт навучання, але «галоўнае — гэта якасць і ўзровень падрыхтоўкі тых, хто прыязджае да нас па веды», дадаў Прэзідэнт.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што якаснай падрыхтоўцы афіцэрскага корпуса ў краіне надаецца асаблівая ўвага. Карпатлівае будаванне надзейнай сістэмы абароны, стварэнне мабільнай, высокапрафесійнай, баяздольнай арміі, якая можа супрацьстаяць любым пагрозам сучаснасці, застаюцца задачамі першараднай важнасці на працягу двух дзясяткаў гадоў суверэннага развіцця Беларусі.

«Прафесія абаронцы Айчыны заўсёды карысталася павагай у нашага народа. Асабліва ярка гэта праявілася ў год 70-годдзя Вялікай Перамогі, калі мы ўсенародна ўшаноўвалі воінаў-вызваліцеляў, спадкаемцамі слаўных традыцый якіх вы зараз з'яўляецеся», — сказаў беларускі лідар.

На ўрачыстай цырымоніі Прэзідэнт уручыў генеральскія пагоны афіцэрам Узброеных Сіл, камітэтаў дзяржаўнай бяспекі і судовых экспертыз, пракуратуры. Кіраўнік дзяржавы таксама ўручыў шэрагу выпускнікоў ваенных ВНУ спецыяльныя лісты аб аб'яўленні падзякі Прэзідэнта Беларусі за выдатныя поспехі ў вучобе, узорнае выкананне воінскага абавязку. Аляксандр Лукашэнка пажадаў усім прысутным быць годнымі абаронцамі Айчыны.

Выбар рэдакцыі

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Казярогам важна на гэтым тыдні скончыць неадкладную справу, якая ўжо даўно не дае спакою.

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.