Вы тут

Лішак вітаміну А падрывае імунітэт


Даследчыкі з Універсітэта Нэймегена высветлілі: праз лішак гэтага вітаміну арганізм «забываецца» на мінулыя інфекцыі. Значыць, ён не можа абараніцца ад гэтых захворванняў у будучыні як распавядае Zee News: навукоўцы спадзяюцца, што іх адкрыццё дапаможа справіцца з парушэннямі імунітэту. Вітамін А ўтрымліваюць прадукты жывёльнага паходжання, напрыклад, мяса, рыба і малочныя прадукты. У склад гародніны і садавіны ўваходзіць правітамін А. Спецыялісты стымулявалі імунныя клеткі вітамінам А. Яны заўважылі, што пасля гэтага клеткі пад уздзеяннем розных мітагенаў і антыгенаў вылучалі менш цытакінаў, якія ўдзельнічаюць у імунным адказе. Таксама клеткі імуннай сістэмы падвяргалі ўздзеянням мікробаў. Гэта прыводзіла да актывацыі клеткі. Аднак у прысутнасці вітаміну А такой актывацыі не адбывалася. Так, вітамін А неабходны тым, хто пакутуе ад яго дэфіцыту. А лішак гэтага вітаміну небяспечны для здароўя.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Хаменка выбраны намеснікам старшыні Савета Рэспублікі восьмага склікання

Хаменка выбраны намеснікам старшыні Савета Рэспублікі восьмага склікання

Ён выбраны таемным галасаваннем з выкарыстаннем бюлетэняў. 

Адукацыя

Ідэй шмат не бывае, альбо Якія маладзёжныя ініцыятывы атрымалі гранты?

Ідэй шмат не бывае, альбо Якія маладзёжныя ініцыятывы атрымалі гранты?

Нагадаем, у трэцім сезоне заяўкі на ўдзел у конкурсе падалі 193 праекты.

Калейдаскоп

Выбіраем насенную бульбу

Выбіраем насенную бульбу

Агарод без бульбы не агарод. І цяпер час купляць бульбу на насенне.