Вы тут

Еўропа адзначыла ролю Беларусі ў арганізацыі перамоў па Украіне


Аб гэтым сведчаць віншавальныя пасланні з нагоды Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь, якія працягваюць паступаць у адрас Прэзідэнта Аляксандра Лукашэнкі, паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

У прыватнасці, Прэзідэнт Германіі Іахім Гаўк у сувязі з гэтым падкрэсліў, што гатоўнасць Беларусі падтрымліваць сумесныя еўрапейскія намаганні па захаванні бяспекі і міру на кантыненце заслугоўвае прызнання.

Віншавальныя пасланні ў адрас беларускага лідара працягваюць паступаць ад кіраўнікоў замежных дзяржаў, замежных палітычных, грамадскіх дзеячаў. З нацыянальным святам Аляксандра Лукашэнку і беларускі народ у тым ліку павіншавалі прэзідэнты Алжыра, Грэцыі, Італіі, Лаоса, Кот-д'Івуара, Румыніі, Сірыі, Турцыі, Францыі, Эквадора, каралі Іарданіі, Марока, Саудаўскай Аравіі, Тайланда, а таксама султан Амана, эмір Катара.

 

Загаловак у газеце: Лідары еўрапейскіх дзяржаў адзначаюць ролю Беларусі ў арганізацыі перамоў па Украіне

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік прайшоў сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік прайшоў сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзілася на добраахвотнай аснове.