Вы тут

Пажар прарываецца праз мяжу


Каля 200 чалавек змагаюцца з агнём.

— Моцны вецер гоніць полымя з Украіны на Гомельшчыну, — паведаміў намеснік старшыні Лельчыцкага райвыканкама Дзмітрый Шпігановіч, які на момант сувязі знаходзіўся ў сітуацыйным штабе ліквідацыі надзвычайнага здарэння.

Ля вёсак Кавыжаў і Лохніца, што зусім побач з дзяржаўнай мяжой, увесь дзень 8 ліпеня ішло актыўнае тушэнне пажару. Дарэчы, полымя перакідваецца як па верхавінах дрэў, так і сцелецца па зямлі. Адна з крыніц узгарання знаходзіцца ў багністай мясцовасці. Менавіта таму для тушэння задзейнічана ўся магчымая тэхніка. На зямлі — сельскагаспадарчая, лесагаспадарчая і спецыялізаваная. З неба пажар тушаць верталёты Мі-26 і Мі-8. Каля 200 чалавек выйшлі на барацьбу з агнём. Пакуль ніхто не дае прагнозаў наконт таго, калі пажар будзе затушаны, бо вецер не сціхае, а яго напрамак пастаянна мяняецца. Выратавальнікі лічаць, што максімальная плошча, ахопленая полымем, складае каля 120 га. Тым не менш, панікі сярод людзей няма, усе службы працуюць зладжана.

У раёне памежнага пераходу «Глушкавічы» агонь, які ішоў з тэрыторыі Украіны, быў спынены непасрэдна на мяжы з Беларуссю з дапамогай абворвання. Арганізавана пастаяннае дзяжурства. Леснікі, вайскоўцы Мазырскай памежнай групы, выратавальнікі-пажарныя адсочваюць сітуацыю.

Ірына АСТАШКЕВІЧ

astashkevich@zvіаzdа.bу

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.