Вы тут

Першыя акорды «Славянкі»


Урачыстае адкрыццё XXІV міжнароднага фестывалю мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску» адбудзецца сёння вечарам. На галоўнай сцэнічнай пляцоўцы — у Летнім амфітэатры — роўна ў 20.30 прагучаць першыя акорды «базару». Сярод беларускіх і расійскіх «зорак» Валерый Лявонцьеў, Ірына Алеграва, Тамара Гвердцытэлі, Леў Лешчанка, Ядвіга Паплаўская і Аляксандр Ціхановіч, Анжэліка Агурбаш, Алена Ланская. Выступяць артысты і калектывы з краін далёкага замежжа: з Вялікабрытаніі, Швецыі, Румыніі...

9-46

Перажываем за нашых!

Удзельнік канцэрта Палад Бюльбюль-аглы сёлета — старшыня журы фестывальнага конкурсу выканаўцаў эстраднай песні. Яго імянная зорка з'явілася ля амфітэатра на Алеі зорак. Ля апошняй удзень адбылося лёсаванне ўдзельнікаў конкурсу.

Нашу краіну прадставіць 20-гадовая Валерыя Грыбусава — прывабная дзяўчына родам з Магілёва. Яна вакалістка Нацыянальнага акадэмічнага аркестра сімфанічнай і эстраднай музыкі пад кіраўніцтвам Міхаіла Фінберга. У скарбонцы яе творчых дасягненняў  гран-пры нацыянальных і міжнародных фестываляў-конкурсаў. У прыватнасці, французскага «Пад небам Парыжа». Пажадаем ёй заваяваць «золата» і на «базары».

А лёсаванне дзіцячага конкурсу адбудзецца ў пятніцу. Нашы канкурсанткі — 9-гадовая мінчанка Стэфанія Сакалова і 11-гадовая Алена Цітова з Магілёва, якая выступае пад творчым псеўданімам Элеці.

Таксама заўтра адкрыецца фэст вулічнага мастацтва «На сямі вятрах»... Прыемным сюрпрызам стане творчы вечар кампазітара Аляксандры Пахмутавай і паэта Мікалая Дабранравава «Нам не жыць адно без аднаго».

Васількі Шагала

Адзін з «зорных» удзельнікаў фэсту Сяргей Бязрукаў прызнаўся журналістам, што ён марыў зноў прыехаць у Віцебск, каб убачыць шагалаўскія мясціны. 7 ліпеня наведаў дом-музей Шагала і Арт-цэнтр, дзе прадстаўлены графічныя работы. У гэты дзень можна сказаць, па-камернаму, без асаблівай помпы ў фестывальным горадзе адсвяткавалі 128-ю гадавіну з дня нараджэння майстра. Дарэчы, яму вельмі падабалася магічная камбінацыя лічбаў даты нараджэння: 7.07.1887...

Спачатку прадстаўнікі творчай інтэлігенцыі, прыхільнікі творчасці мастака ўсклалі кветкі да яго помніка. А ў двары дома адбылася музычна-мастацкая вечарына. Артысты самадзейных калектываў спявалі, танцавалі, разыгрывалі сцэнкі з яўрэйскага жыцця часоў Шагала.

[caption id="attachment_90977" align="alignnone" width="600"]9-34 Ля пом­ні­ка мас­та­ку.[/caption]

Вядома, што дом, які цудам захаваўся да нашых дзён, часта здымаюць дакументалісты. А мінулай вясной выйшаў у пракат мастацкі кінафільм «Шагал — Малевіч» рэжысёра Аляксандра Міты. Карціна распавядае пра віцебскі перыяд жыцця мастака.

У планах гарадской улады — стварэнне «шагалаўскага квартала» побач з музеем: з сувенірнымі крамамі, кавярнямі, гасцініцай.

Можна канстатаваць, што менавіта Шагал натхніў ініцыятараў правядзення «базару» на стварэнне сімвала фэсту. Васілёк — любімая кветка майстра. Вядомы паэт Андрэй Вазнясенскі нават верш свой так і назваў: «Васількі Шагала»...

Аляксандр ПУКШАНСКІ

Фота Віктара Нікалаева

pukshanski@zviazda.by


Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».