Вы тут

«Усё жыццё з любімай газетай»


Паштальёнка з Лёзна Ксенія Аляксееўна Дудкіна актыўна агітуе землякоў выпісваць «Звязду». Пазнаёміліся мы з ёй, калі яна прынесла пошту ў Лёзненскі сельвыканкам. Жанчына вельмі ўзрадавалася нечаканай сустрэчы з карэспандэнтам любімай газеты.

9-31

— Я абавязкова праглядваю «Звязду» перад тым, як аддаць газету падпісчыкам. Цікавая! Я ж, можна сказаць, усё жыццё пражыла з вашай газетай. А першым у маёй сям'і яе пачаў выпісваць бацька. Такім чынам, сямейнае сяброўства са «Звяздой» пачалося ў 1947 годзе! Сама я родам з Салігорскага раёна. Бацька, які працаваў у калгасе цесляром, і мама — хатняя гаспадыня — выхоўвалі восем дзяцей. На жаль, бацька яшчэ ў савецкі час памёр... Вельмі добры быў чалавек, шчыры прыхільнік «Звязды». Потым я пачала выпісваць. І, паверце, чытала ўсю: ад слова да слова, — распавядае Ксенія Аляксееўна.

На жаль, у яе было вельмі мала часу для размовы, бо спяшалася своечасова прынесці падпісчыкам газеты, часопісы.

— У Лёзненскі раён пераехала, калі замуж выйшла. А потым сястра прыехала ў госці да мяне і таксама знайшла тут сваё каханне (смяецца). У мяне трое дзяцей, трое унукаў, — працягвае жанчына.

На развітанне паабяцала пастарацца, каб падпісчыкаў у найстарэйшай рэспубліканскай беларускамоўнай газеты стала больш.

Аляксандр ПУКШАНСКІ

pukshanskі@zvіazda.by

Лёзна — Віцебск.

Фота аўтара

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».