Вы тут

У «сеткі» інспектараў трапіў... наркаман


У Заводскім раёне сталіцы дзяржінспектары аховы жывёльнага і расліннага свету затрымалі... наркамана.

Падчас начнога рэйду супрацоўнікі Мінскай міжрайінспекцыі звярнулі ўвагу на падазроны аўтамабіль, прыпаркаваны ў прыбярэжнай зоне. Побач знаходзіўся чалавек, які трымаў у руках прыстасаванне для курэння і піпетку з цёмным рэчывам. Адзін з інспектараў, які раней працаваў у органах наркакантролю, западозрыў, што мужчына ўжывае наркотыкі. А той і не адмаўляў, што трымае ў руках мікс для курэння. 31-гадовы мінчанін распавёў, што заказаў наркотыкі па інтэрнэце. Пасля аплаты праз электронную сістэму разлікаў яму паведамілі месца, дзе ў тайніку была схаваная сумесь. Праведзеная экспертыза паказала, што рэчыва з піпеткі — небяспечны псіхатроп. Заведзена крымінальная справа.

Сяргей РАСОЛЬКА

sr@zvіazda.by

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні. 

Грамадства

Народнае прадстаўніцтва

Народнае прадстаўніцтва

Вясна гэтага года праходзіць у Беларусі пад знакам Усебеларускага народнага сходу ў яго новым статусе і якасці. 

Грамадства

Хаменка выбраны намеснікам старшыні Савета Рэспублікі восьмага склікання

Хаменка выбраны намеснікам старшыні Савета Рэспублікі восьмага склікання

Ён выбраны таемным галасаваннем з выкарыстаннем бюлетэняў.