Вы тут

Валютчык па выкліку


Прыватны абменнік у Полацку «пацягнуў» на крымінальную справу.

Новая дзейнасць беспрацоўнага грамадзяніна М. у горадзе Полацку пачалася яшчэ ў снежні 2013-га, калі ён арганізаваў для іншых фізічных асоб незаконныя аперацыі па абмене замежнай валюты на беларускія рублі і наадварот. Паводле інфармацыі намесніка начальніка Наваполацкага міжраённага аддзела ўпраўлення Дэпартамента фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржаўнага кантролю па Віцебскай вобласці Дзмітрыя Дзягілева, спрытны прадпрымальнік кожную раніцу прыходзіў у кавярню, размешчаную ў раёне гарадскога калгаснага рынку, як на працу.

Там ён піў каву і чакаў кліентаў, якія заходзілі асабіста для абмену валюты альбо тэлефанавалі яму і дамаўляліся пра сустрэчу побач з кавярняй. Калі неабходна было абмяняць буйную суму грашовых сродкаў, валютчык гатовы быў выехаць на тэрыторыю кліента. Звычайна валюту ў яго набывалі прадпрымальнікі з калгаснага рынку, а прадавалі яе як звычайныя грамадзяне, так і прадпрымальнікі, якія прывозілі выручку ў замежнай валюце пераважна з Расіі. У выніку куплі-продажу грашовых знакаў полацкі валютчык атрымаў даход на суму звыш 224,3 млн рублёў, што на момант здзяйснення злачынства перавысіла 1,2 тысячы базавых велічынь. А гэта ўжо з'яўляецца буйным памерам.

Пры гэтым мясцовы жыхар ажыццяўляў прадпрымальніцкую дзейнасць без дзяржаўнай рэгістрацыі юрыдычнай асобы, якая ажыццяўляе банкаўскую дзейнасць, і спецыяльнага дазволу (ліцэнзіі) на валютна-абменныя аперацыі.

Менавіта таму Наваполацкім міжрайаддзелам фінансавых расследаванняў і была заведзена крымінальная справа па лініі «фінансава-крэдытная сістэма» ў дачыненні да 46-гадовага «шэрага» прадпрымальніка. Варта адзначыць, што ўся сума незаконнага даходу была ў поўным аб'ёме выплачана парушальнікам у бюджэт.

Сяргей КУРКАЧ

kurkасh@zvіаzdа.bу

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».