Вы тут

Наша краіна набывае статус назіральніка ў ШАС


Учора Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка прыбыў з рабочым візітам ва Уфу для ўдзелу ў мерапрыемствах, звязаных з правядзеннем сустрэч на вышэйшым узроўні міждзяржаўнага аб'яднання БРІКС і Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва.

Акрамя ўдзелу ў сустрэчы кіраўнікоў краін, якія ўваходзяць у БРІКС, з лідарамі запрошаных дзяржаў для абмеркавання найбольш актуальных пытанняў сусветнай палітыкі, эканомікі, фінансавай сферы, у рабочым графіку Прэзідэнта значыцца і шэраг двухбаковых сустрэч.

У прыватнасці, учора Аляксандр Лукашэнка сустрэўся са сваім расійскім калегам Уладзімірам Пуціным, паведамляе БЕЛТА. Прэзідэнт Расіі падчас сустрэчы паведаміў, што Беларусь набывае статус назіральніка ў Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва. «Гэтае пытанне можна лічыць вырашаным», — сказаў кіраўнік расійскай дзяржавы. «Мы ўпэўненыя ў тым, што ваш удзел у рабоце Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва пойдзе на карысць як Беларусі, так і ўсім удзельнікам арганізацыі», — адзначыў расійскі лідар.

У сваю чаргу, Аляксандр Лукашэнка заявіў, што Беларусь абсалютна падтрымлівае дзеянні БРІКС і Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва на сусветнай арэне. Кіраўнік беларускай дзяржавы адзначыў, што «нарэшце знайшліся арганізацыі, якія рызыкнулі вызначыць некалькі іншыя кірункі дзеянняў на сусветнай арэне». «Гэта намі абсалютна падтрымліваецца, прымаецца. Гэта будзе толькі на карысць усім людзям, якія жывуць на зямлі. І тыя імпульсы ў фінансавым, эканамічным дачыненні, якія вамі зроблены ў апошні час у рамках Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва, БРІКС, — гэта вельмі добрыя кірункі», — сказаў беларускі лідар.

Аляксандр Лукашэнка падзякаваў Уладзіміру Пуціну за падтрымку беларускага боку.

Загаловак у газеце: Наша краіна набывае статус назіральніка ў Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.