Вы тут

Тэлевізар — амаль камп'ютар


Хутка прыйдзе стэрэавяшчанне і шырокапалосны інтэрнэт?

У краіне плануецца актыўна ўкараняць дадатковыя сэрвісы пры трансляцыі агульнадаступнага пакета тэлепраграм. Пра гэта паведаміў начальнік упраўлення электрасувязі Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Павел Петрулевіч.

«Гаворка ідзе ў першую чаргу аб такіх сэрвісах, як EPG, або «электронны Тэлегід» (экраннае меню, якое адлюстроўвае расклад тэле- і радыёпраграм з магчымасцю інтэрактыўнай навігацыі кантэнту па часе, назве, канале, жанры і г.д. пры дапамозе пульта дыстанцыйнага кіравання), стэрэавяшчанне, пераход на фармат тэлевізійнага вяшчання з суадносінамі 16:9», — сказаў Павел Петрулевіч.

Паводле яго слоў, акрамя магчымасці ўкаранення сучасных тэхналогій тэлевяшчання і звязаных з ім дадатковых сэрвісаў, радыёчастотны рэсурс, які вызваліўся ў выніку адключэння аналагавага эфірнага тэлевяшчання (так званы лічбавы дывідэнд), можа быць выкарыстаны для ўкаранення і іншых сучасных тэхналогій і паслуг электрасувязі, у тым ліку для паўсюднага развіцця паслуг мабільнага шырокапалоснага доступу ў інтэрнэт.

«Адключэнне аналагавага эфірнага тэлевізійнага вяшчання дае магчымасць для развіцця іншых перспектыўных напрамкаў, мерапрыемствы па якіх будуць разгледжаны пры фарміраванні Праграмы развіцця нацыянальнай інфармацыйна-камунікацыйнай інфраструктуры на 2016-2020 гады», — канстатаваў прадстаўнік Мінсувязі.

Уладзіслаў КУЛЕЦКІ

kuletskі@zvіazda.by

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пакаленне Z рэальнага лесу баіцца?

Пакаленне Z рэальнага лесу баіцца?

Кожны грыб у рукі бяруць, ды не ўсякі ў кузаў кладуць.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

ЦЯЛЕЦ. Усё ідзе паспяхова, калі не лічыць адной зусім нязначнай, але вельмі непрыемнай штукі, і імя ёй — лянота. Калі пераадолееце яе, то ўсё ў вашым прафесійным жыцці будзе выдатна.

Палітыка

Аляксандр Лукашэнка: У нас адна дзяржава, адзін закон і агульная гістарычная памяць на ўсіх

Аляксандр Лукашэнка: У нас адна дзяржава, адзін закон і агульная гістарычная памяць на ўсіх

Спецыяльна дзеля свята кіраўнік дзяржавы раней вярнуўся з Душанбэ, дзе прымаў удзел у саміце АДКБ — ШАС. 

Культура

Музейшчыкі паказалі, як на галоўную вежу Старога замка ў Гродне нанеслі зграфіта

Музейшчыкі паказалі, як на галоўную вежу Старога замка ў Гродне нанеслі зграфіта

Гісторыка-археалагічны музей у Гродне апублікаваў на сваім YouTube-канале відэа, як стваралі зграфіт