Вы тут

За цяпло плаціць выключна па лічыльніку


Прынамсі тым, у каго яны ёсць.

У жыллёвым сектары прапануецца зрабіць абавязковай плату за цяпло па індывідуальных лічыльніках. Начальнік аддзела арганізацыйна-прававой работы дэпартамента па энергаэфектыўнасці Дзяржаўнага камітэта па стандартызацыі Віталь Крэцкі паведаміў, што адпаведнае змяненне прапануецца прапісаць у новай рэдакцыі Дырэктывы №3 аб эканоміі і беражлівасці.

Спецыяліст удакладніў, што калі ў доме ёсць індывідуальныя прыборы ўліку цяпла, то спажыўцоў могуць абавязаць ажыццяўляць разлік менавіта па іх. Гэта прапанова ўнесена ў праект дакумента. Тут трэба адзначыць той факт, што прыборы індывідуальнага ўліку цеплавой энергіі ставяцца ва ўсіх новых жылых дамах з 2004 года. Аднак жыхары павінны самі вызначыць, ці будуць яны плаціць па паказчыках індывідуальнага лічыльніка цяпла ці групавога. Вось тут узнікаюць пэўныя нюансы, бо для абслугоўвання разлікаў па індывідуальных лічыльніках трэба заключыць дагавор з разлікова-сэрвіснай арганізацыяй. Складаецца ён з жылым домам у асобе ўпаўнаважанага, а не з жыхарамі асобных кватэр. Таму плаціць за цяпло па індывідуальных лічыльніках можна ў тым выпадку, калі такое рашэнне будзе задавальняць большасць жыхароў дома.

Сяргей КУРКАЧ

kurkасh@zvіаzdа.bу

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.