Вы тут

Для ўсіх — адзін тарыф


Абанентам МТС больш не прыйдзецца цікавіцца, паслугамі якога аператара карыстаецца суразмоўца — кампанія першай у Беларусі адмяняе розніцу ў коштах званкоў унутры сеткі і па-за яе межамі.

З 16 ліпеня змяненні ў тарыфах уступяць у сілу, яны будуць датычыцца ўсіх абанентаў МТС: як старых, так і новых. Новыя правілы актуальныя і для тых, хто карыстаецца так званымі архіўнымі тарыфамі, якія ўжо не прапаноўваюць новым кліентам.

— На такія змены нас падштурхнула разуменне таго, што рынак мабільных паслуг у Беларусі застаяўся, яму патрэбныя сур'ёзныя перамены, — паведамілі карэспандэнту «Звязды» ў прэс-службе кампаніі. — Мы хочам, каб нашы абаненты адчувалі сябе свабоднымі ў выкарыстанні паслуг сувязі, не прыкідвалі ў галаве, колькі ім будзе каштаваць той ці іншы званок.

Для большасці тарыфаў гэта азначае, што кошт зыходзячага званка ўнутры сеткі вырасце, а на тэлефоны іншых аператараў — знізіцца. Адна хвіліна размовы на большасці папулярных планаў цяпер будзе каштаваць 399 або 599 рублёў. Пры гэтым спецыяльныя прапановы захаваюцца, напрыклад, на тарыфным плане «Выдатны» (размова ўнутры сеткі ад пачатку другой хвіліны застанецца бясплатнай). Азнаёміцца з поўным пералікам змен на кожным тарыфе можна на сайце кампаніі.

Трэба заўважыць, што званкі ў замежжа і на кароткія нумары (спецыяльныя даведачныя службы і г.д.) будуць каштаваць па-ранейшаму.

Яраслаў ЛЫСКАВЕЦ

lyskavets@zvіazda.by

Выбар рэдакцыі

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Шалям засталося прыкласці зусім няшмат намаганняў, каб жаданая мэта была дасягнута.

Грамадства

Камандзір вядзе за сабой

Камандзір вядзе за сабой

Пяцікурснік Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Е. Полацкай быў удастоены ганаровага звання «Чалавек года Віцебшчыны — 2023».

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.