Моц даюць карані


Гэтую правераную часам выснову яшчэ раз пацвердзіла тое, што адбывалася ў сценах школы № 205 Маскоўскага раёна Мінска. Сюды на прэзентацыю сваіх музеяў з'ехаліся настаўнікі і юныя гісторыкі-краязнаўцы з пятнаццаці школ раёна.

[caption id="attachment_91127" align="alignnone" width="600"]10-17 На­стаў­ні­ца Ан­та­ні­на Ер­ма­шэ­віч рас­каз­вае ма­лень­кім га­ра­джа­нам пра вяс­ко­вую ха­ту.[/caption]

Чаму месцам такога мерапрыемства была выбрана гэтая школа? На пытанне адказала кіраўнік метадычнага аб'яднання кіраўнікоў музеяў устаноў адукацыі раёна Людміла Крыловіч:

— Гэтая прэзентацыя — чарговая. Сёлета школа №205 прымае краязнаўцаў з нагоды адкрыцця тут паўнавартаснага музея, які назвалі «Спадчыны рысы непаўторныя». З розных школ і гімназій сюды прывезены міні-экспазіцыі — самыя незвычайныя знаходкі, самыя цікавыя вучнёўскія даследчыя работы. Педагогі, кіраўнікі музеяў абмяняюцца вопытам, вучні таксама даведаюцца шмат новага. Напрыклад, сёння ўсіх цікавіць тэма стварэння віртуальных музеяў, магчымасці пераносу ў сеціва багатай інфармацыі, сабранай юнымі гісторыкамі-краязнаўцамі. Але мы бачым, што нельга спыняцца на стварэнні інтэрнэт-версій школьных экспазіцый. Таму ўжо пачалі рыхтаваць адзіны электронны каталог усіх школьных музеяў нашага раёна.

[caption id="attachment_91125" align="alignnone" width="600"]10-15 На по­ку­ці ста­ра­жыт­ныя аб­ра­зы пад вя­сель­ным руч­ні­ком.[/caption]

Сапраўды, сучасныя інтэрнэт-тэхналогіі вельмі хутка трапляюць у ціхія музейныя залы. Ды і самі «музейшчыкі» імкнуцца арганізаваць свой пошук так, каб у выніку яшчэ дакладней паказаць мінулае, яшчэ яскравей расказаць пра сучаснасць. На прыкладзе новага музея 205-й школы відаць, што гісторыка-краязнаўчы фармат (а менавіта такі тут вызначаны) дазваляе паспяхова вывучаць падзеі мінулага, этнаграфію, фальклор і вызначаць іх сувязь з нашым часам. А самае галоўнае — рабіць гэта з карысцю для патрыятычнага выхавання моладзі.

Настаўніца беларускай мовы і літаратуры Антаніна Ермашэвіч, якая знаёміла мяне з экспазіцыяй музея, паказала самы новы раздзел экспазіцыі — калекцыю дзіцячых малюнкаў на тэму свята 70-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Побач з імі выстаўлены матэрыялы, якія школьнікі сабралі пра ветэранаў вайны: фотаздымкі, біяграфічныя даведкі. Пачэснае месца сярод экспанатаў займае гармонік, які пабываў на вайне (асабістая рэч франтавіка Івана Клянцэвіча з вёскі Слабада Хойніцкага раёна).

[caption id="attachment_91126" align="alignnone" width="600"]10-16 Вуч­ні Рус­лан Кар­по­віч і Яў­ген Акі­маў сфа­та­гра­фа­ва­лі­ся на па­мяць з гар­мо­ні­кам, які па­бы­ваў на вай­не.[/caption]

— А як гармонік з Гомельшчыны трапіў у фонды мінскага школьнага музея? — цікаўлюся ў маёй суразмоўцы і чую, што бацькі многіх вучняў у свой час пераехалі з вёсак і гарадоў, забруджаных у выніку чарнобыльскай катастрофы. Мінула амаль трыццаць гадоў, але ўсе яны беражліва захоўваюць успаміны пра сваю малую радзіму, перадаюць іх дзецям. Так у калекцыі музея з'яўляюцца ўнікальныя рэчы побыту жыхароў розных раёнаў Беларусі. Некаторыя з іх перададзены пад абяцанне выстаўляць іх у музеі так, як гэтага пажадаў сам уладальнік. Адна старая жанчына падарыла вельмі прыгожы ручнік, якім у сярэдзіне ХХ стагоддзя былі абгорнуты абразы на яе вяселлі. Гаспадыня хацела, каб памятны ручнік выстаўляўся толькі разам са святымі абразамі. Цяпер адзін з куткоў вялікай музейнай залы выглядае як покуць у вясковай хаце.

Маленькі, але вельмі яскравы факт: памяць — гэта святое!

Яўген Пясецкі

Фота аўтара

Выбар рэдакцыі

Спорт

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

Інтэрв'ю з алімпійскім чэмпіёнам па фехтаванні.