Вы тут

Напрамак — шматвектарны


Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ўчора падчас свайго рабочага візіту ва Уфу прыняў удзел у сустрэчы кіраўнікоў краін, што ўваходзяць у БРІКС, з лідарамі запрошаных дзяржаў для абмеркавання найбольш актуальных пытанняў сусветнай палітыкі, эканомікі, фінансавай сферы.

10-42

 

«Мы даўно і паслядоўна прасоўваем ідэю «інтэграцыі інтэграцый» у сучасным свеце. Беларусь — гэта натуральны саюзнік БРІКС па пабудове ўзаемавыгадных і раўнапраўных адносін паміж Захадам і Усходам, Поўначчу і Поўднем без раздзяляльных ліній», — сказаў кіраўнік беларускай дзяржавы, выступаючы на сустрэчы.

«Беларусь можна смела прылічыць да членаў «клуба сяброў БРІКС». Нам удалося выбудаваць узаемавыгадныя адносіны з усімі дзяржавамі аб'яднання», — падкрэсліў беларускі лідар.

Таксама Аляксандр Лукашэнка правёў шэраг двухбаковых сустрэч, паведамляе Белта. У першы дзень саміту, як ужо паведамляла «Звязда», адбылася сустрэча прэзідэнтаў Беларусі і Расіі. Як расказаў журналістам міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей, «яна прайшла не проста ў канструктыўнай, а ў вельмі дружалюбнай, таварыскай атмасферы». Паводле яго слоў, на сустрэчы Аляксандра Лукашэнкі і Уладзіміра Пуціна вялікая ўвага была нададзена развіццю гандлёва-эканамічнага ўзаемадзеяння. «У палітычнай сферы і іншых у нас праблем няма. Пэўныя праблемы існуюць у сферы гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва. Гэта звязана і з аслабленнем агульнасусветнай эканамічнай кан'юнктуры, і з узаемнымі санкцыямі паміж Расіяй і ЕС, — заявіў Уладзімір Макей. — Таму ў нас адбываецца спад тавараабароту ў гэтым годзе. На сустрэчы было абмеркавана, як пераадолець гэтыя негатыўныя тэндэнцыі і выйсці на той узровень тавараабароту, які быў у больш спрыяльныя гады».

Прэзідэнты Беларусі і Бразіліі Аляксандр Лукашэнка і Дзілма Русеф дамовіліся аб стварэнні нашымі дзяржавамі змешанай міжурадавай камісіі, якая вывучыць бягучы стан двухбаковых адносін і перспектывы паглыблення і пашырэння супрацоўніцтва па ўсіх напрамках. Кіраўнікі дзяржаў таксама дамовіліся, што будуць вызначаны ў найбліжэйшы час 4-5 асноўных напрамкаў, праектаў, якія бакі пачнуць рэалізоўваць і якія стануць прыкладам для далейшага развіцця адносін. Нягледзячы на тое, што тавараабарот паміж дзвюма краінамі дасягае амаль
$1 млрд, прэзідэнты перакананы, што патэнцыял далёка не вычарпаны і бакам ёсць над чым працаваць. Як прыклад, дамова стварыць на тэрыторыі Бразіліі вытворчы кластар, дзе будзе выпускацца на сумесных прадпрыемствах сельскагаспадарчая тэхніка, велікагрузныя аўтамабілі, трактары.

Аляксандр Лукашэнка запрасіў Дзілму Русеф наведаць з візітам Беларусь у любы зручны для яе час, і Прэзідэнт Бразіліі прыняла запрашэнне.

Падчас сустрэчы з Прэзідэнтам Манголіі Цахіягійнам Элбэгдоржам, Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што краіны не могуць быць задаволены існуючым узроўнем узаемадзеяння. «У нас ёсць чым гандляваць. Думаю, трэба арганізаваць на ўзроўні ўрадаў трывалыя групы, якія вывучылі б і прадставілі нам некалькі напрамкаў супрацоўніцтва, аж да канкрэтных праектаў», — сказаў кіраўнік беларускай дзяржавы. У прыватнасці, Аляксандр Лукашэнка звярнуў увагу на пастаўкі ў Манголію беларускіх велікагрузных аўтамабіляў. У сваю чаргу Прэзідэнт Манголіі лічыць, што ў дзвюх дзяржаў ёсць шмат магчымасцяў для актывізацыі супрацоўніцтва. «Мы добра ведаем беларускія трактары, самазвалы, аўтамабілі БелАЗ. Раней у кожнай сям'і быў халадзільнік «Мінск», а жывёлаводы шырока выкарыстоўвалі матацыклы «Мінск», — сказаў Прэзідэнт Манголіі. Ён падкрэсліў, што Манголія — адна з тых азіяцкіх краін, дзе добра ведаюць беларускую прадукцыю, і прапанаваў беларускаму боку разгледзець пяць канкрэтных напрамкаў, па якіх краіны могуць развіваць далейшае супрацоўніцтва.

Беларусь гатова ствараць сумесныя вытворчасці ў Афганістане і выходзіць на рынкі трэціх краін. Аб гэтым ішла размова на сустрэчы прэзідэнтаў Беларусі і Афганістана Аляксандра Лукашэнкі і Ашрафа Гані Ахмадзая.

Прэзідэнт Афганістана падкрэсліў, што ў яго краіне добра ведаюць беларускую тэхніку і маюць намер развіваць супрацоўніцтва праз далейшы гандаль і стварэнне сумесных вытворчасцяў.

Кіраўнікі дзяржаў дамовіліся пра стварэнне спецыяльнай групы, якая прапрацуе напрамкі ўзаемадзеяння, што цікавяць бакі, знойдзе агульныя падыходы, вызначыць магчымыя сумесныя праекты.

Беларусь таксама разлічвае на паглыбленне супрацоўніцтва з Іранам, пра што заявіў Аляксандр Лукашэнка, сустракаючыся ва Уфе з Прэзідэнтам Ісламскай Рэспублікі Іран Хасанам Раўхані. Прэзідэнт Беларусі звярнуў увагу, што краіны перажылі вельмі складаныя часы ў двухбаковых адносінах, звязаныя са знешнімі прэтэнзіямі, санкцыямі, націскам. Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Іран з поспехамі на міжнароднай арэне. «Я вельмі рады, што праходзяць гэтыя перагаворы, адкрываюцца добрыя перспектывы, звязаныя з новым Прэзідэнтам Ірана. І мы вельмі спадзяёмся на паглыбленне нашага супрацоўніцтва», — падкрэсліў кіраўнік беларускай дзяржавы.

Прэзідэнт Ірана ў сваю чаргу адзначыў зацікаўленасць у развіцці адносін з Беларуссю. «У нас як асабіста з вамі, так і з Беларуссю заўсёды складваюцца вельмі дружалюбныя адносіны», — сказаў ён.

Выбар рэдакцыі

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Казярогам важна на гэтым тыдні скончыць неадкладную справу, якая ўжо даўно не дае спакою.

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.