Вы тут

Новая стаўка для аграсядзіб


Для ўладальнікаў гэтага бізнесу плануюць выкарыстанне дыферэнцыраванай стаўкі падатку.

Цяпер разглядаецца пытанне аб павелічэнні памеру збору, калі адпаведныя змяненні і дапаўненні будуць унесены ва ўказ №372. Нагадаю, што з 2006 года стаўка збору для суб'ектаў аграэкатурызму складае адну базавую велічыню (180 тысяч рублёў) у год.

Сёння эксперты падатковай галіны лічаць, што памер стаўкі такога збору неабходна ўвязваць з узроўнем даходаў, якія атрымліваюць гаспадары сядзіб ад аказання паслуг у сферы аграэкатурызму. Разам з тым, у гэтых суб'ектаў ёсць пэўныя прэферэнцыі, якія замацаваны ўказам №372 і дзейнічаюць да 2021 года. Таму павышэнне стаўкі не павінна істотна паўплываць на даходнасць такога бізнесу і прывесці да зніжэння зацікаўленасці суб'ектаў аграэкатурызму ў развіцці гэтай сферы.

У прэс-службе Міністэрства па падатках і зборах нам паведамілі, што распрацоўшчыкі новаўвядзення прапануюць зрабіць стаўку збору ў памеры адной базавай велічыні ў месяц. Разам з тым, да новай стаўкі будзе гнуткі падыход, бо яе трэба аплачваць толькі за месяцы, у якія фактычна ажыццяўляецца такая дзейнасць. Другім слушным момантам выкарыстання дыферэнцыраванай стаўкі можа стаць павелічэнне яе памеру абласным Саветам дэпутатаў. У гэтым выпадку рашэнне аб павелічэнні стаўкі можа залежаць ад некалькіх фактараў. У першую чаргу плануецца, што яе памер будзе залежаць ад таго, якія паслугі аказваюць у сядзібе. На практыцы, акрамя аказання паслуг, вызначаных указам №372, суб'екты аграэкатурызму займаюцца таксама арганізацыяй вяселляў, юбілеяў і іншых урачыстасцяў. А ў гэтых выпадках даходы гаспадароў істотна павялічваюцца. Акрамя гэтага, будзе ўлічвацца і тое, колькі ў аграсядзібе жылых пакояў і дзе яна знаходзіцца — у сельскай мясцовасці, пасёлку гарадскога тыпу, горадзе раённага падпарадкавання ці ў курортнай зоне.

Таксама праектам указа прапануецца дазволіць дэпутатам павялічваць такі збор, але не больш чым у 10 разоў.

Сяргей КУРКАЧ

 kurkасh@zvіаzdа.bу

Выбар рэдакцыі

Спорт

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

Інтэрв'ю з алімпійскім чэмпіёнам па фехтаванні.