Вы тут

Інфляцыя ў чэрвені 0,7%


Харчовыя тавары за мінулы месяц падаражэлі на 0,3%, а цэны на нехарчовыя павялічыліся за чэрвень на 1%. Пра гэта паведамілі ў Нацыянальным статыстычным камітэце.

Спецыялісты адзначаюць, што за гэты час цэны і тарыфы платных паслуг павялічыліся на 1,3%. Найбольш падаражэлі (адразу на 10%) паслугі дашкольных устаноў. Не зусім лагічная тэндэнцыя назіралася па пазіцыі харчовых тавараў, дзе за чэрвень гародніна патаннела на 16%, а бульба наадварот падаражэла на 22%.

Базавы індэкс спажывецкіх цэн, які выключае змяненні цэн на асобныя тавары і паслугі, што рэгулююцца дзяржавай, а таксама на тавары сезоннага характару, у чэрвені ў параўнанні з маем склаў 100,9%.

Сяргей КУРКАЧ

kurkасh@zvіаzdа.bу

Выбар рэдакцыі

Спорт

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

Інтэрв'ю з алімпійскім чэмпіёнам па фехтаванні.