Вы тут

Наша прадукцыя — у лізінг


Гомельшчына будзе пашыраць супрацоўніцтва з Італіяй ва ўсіх сферах. Пра гэта ішла гаворка на сустрэчы старшыні Гомельскага аблвыканкама Уладзіміра Дворніка з паслом Італіі ў Беларусі Стэфана Б'янкі.

Дарэчы, адразу пасля Чарнобыльскай катастрофы менавіта Італія адной з першых прапанавала арганізацыю аздараўлення беларускіх дзяцей у сваёй краіне. Супрацоўніцтва ў гуманітарнай сферы працягваецца і дагэтуль, але ж цяпер не менш важнымі абодвум бакам здаюцца сумесныя праекты ў бізнесе.

На тэрыторыі вобласці зарэгістравана дзевяць прадпрыемстваў з італьянскім капіталам. Дарэчы, яшчэ адно было адкрыта падчас візіту высокага госця ў рэгіён. Стэфана Б'янкі прыняў удзел у цырымоніі адкрыцця новага офіса ЗТАА «Мікра Лізінг». Дыпламат адзначыў, што кампанія, якая працуе ў краіне з 2009 года, уносіць важкі ўклад у развіццё эканамічных сувязяў паміж рэгіёнамі. У Гомелі цяпер размешчаны галаўны офіс кампаніі, а ў Мінску, Гродне, Брэсце і Магілёве — прадстаўніцтвы. Спецыялізацыя кампаніі — лізінгавыя паслугі без дадатковых закладных абавязацельстваў на рэалізацыю і набыццё транспарту, абсталявання, іншай маёмасці. Набываць у лізінг можна толькі беларускую прадукцыю. За час работы на рынку Беларусі таварыства «Мікра Лізінг» пералічыла ў бюджэт каля Br10 млрд у якасці падаткаў.

Старшыня Гомельскага аблвыканкама Уладзімір Дворнік лічыць, што да наступных магчымых прыярытэтаў у пашырэнні эканамічных сувязяў з Італіяй можна аднесці сельскую гаспадарку, перапрацоўчую галіну, турызм. Новы імпульс супрацоўніцтву павінна даць паездка прадстаўнікоў Гомельшчыны на Сусветную выставу ЭКСПА-2015 у Мілан.

Ірына АСТАШКЕВІЧ

 astashkevich@zviazda.by

Выбар рэдакцыі

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Шалям засталося прыкласці зусім няшмат намаганняў, каб жаданая мэта была дасягнута.

Грамадства

Камандзір вядзе за сабой

Камандзір вядзе за сабой

Пяцікурснік Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Е. Полацкай быў удастоены ганаровага звання «Чалавек года Віцебшчыны — 2023».

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.