Вы тут

Цыгарэты ля Нёмана


Ноччу на беразе Нёмана ў Гродзенскім раёне пагранічны нарад выявіў аўтамабіль «УАЗ» — без кіроўцы, але з зусім нятанным грузам.

У салоне транспартнага сродку аказалася 100 каробак з тытунёвай прадукцыяй — увогуле 50 тысяч пачкаў цыгарэт. Кошт падакцызнага тавару і аўтамабіля ацэнены ў 460 мільёнаў рублёў.

Варта нагадаць, што з 23 ліпеня сёлетняга года змяняецца парадак перамяшчэння па тэрыторыі пагранічнай зоны альбо пагранічнай паласы і захоўвання ў яе межах тавараў. У прыватнасці, там будзе забаронена перамяшчаць і захоўваць больш за тысячу грамаў тытуню ці іншых тытунёвых вырабаў тым, хто не мае права на ажыццяўленне аптовага, рознічнага гандлю гэтай прадукцыяй альбо яе захоўванне. Забарона распаўсюджваецца ў тым ліку на індывідуальных прадпрымальнікаў. Нават пры адсутнасці прыкмет незаконнай прадпрымальніцкай дзейнасці парушальніка пакараюць штрафам у памеры ад 10 да 50 базавых велічынь з канфіскацыяй тытунёвых вырабаў, пра што папярэджвае прэс-цэнтр Дзяржаўнага пагранічнага камітэта Беларусі.

Барыс ПРАКОПЧЫК

 prakopchik@zviazda.by

Выбар рэдакцыі

Грамадства

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

Інтэрв'ю з алімпійскім чэмпіёнам па фехтаванні.