Вы тут

Другое жыццё дзіцячай кнігі


У новым гродзенскім мікрараёне Альшанка, які актыўна забудоўваецца, адчыніў дзверы аднайменны бібліятэчны пункт гарадской цэнтральнай бібліятэкі імя А. Макаёнка.

Ён размясціўся ў будынку культурна-забаўляльнага цэнтра і разлічаны на ўсіх аматараў чытання — і дарослых, і дзяцей. Ім прапануецца шмат мастацкіх і перыядычных выданняў, даведнікаў і энцыклапедый. Дарэчы, у папаўненні фондаў і гэтай, і іншых бібліятэчных устаноў можа паўдзельнічаць кожны жыхар горада над Нёманам. Гарадскія бібліятэкі прымаюць у падарунак дзіцячыя кнігі ў добрым стане, і такім чынам яны атрымліваюць «другое жыццё».

Барыс ПРАКОПЧЫК

prakopchik@zviazda.by

 

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Хаменка выбраны намеснікам старшыні Савета Рэспублікі восьмага склікання

Хаменка выбраны намеснікам старшыні Савета Рэспублікі восьмага склікання

Ён выбраны таемным галасаваннем з выкарыстаннем бюлетэняў. 

Адукацыя

Ідэй шмат не бывае, альбо Якія маладзёжныя ініцыятывы атрымалі гранты?

Ідэй шмат не бывае, альбо Якія маладзёжныя ініцыятывы атрымалі гранты?

Нагадаем, у трэцім сезоне заяўкі на ўдзел у конкурсе падалі 193 праекты.

Калейдаскоп

Выбіраем насенную бульбу

Выбіраем насенную бульбу

Агарод без бульбы не агарод. І цяпер час купляць бульбу на насенне.