Вы тут

Хатняя энцыклапедыя


Шарыкі з клубніцамі

Спатрэбіцца: печыва (пясочнае) — 200 г, масла — 90 г, тварог — 150 г, цукровая пудра — 2 ст. лыжкі, клубніцы свежыя — 150 г, стружка какосавая — 20 г.

Печыва паламаць на кавалачкі, змясціць у блэндар і здрабніць яго.

Перакласці ў іншую ёмістасць. Масла растапіць і дабавіць у печыва. Добра змяшаць. Далей дабавіць тварог і цукровую пудру. Добра вымесіць цеста.

11-7

Свежыя клубніцы пачысціць, памыць. Ад цеста адшчыпнуць пальцамі невялікі кавалачак, скруціць у шарык, велічынёй прыкладна з грэцкі арэх, расцерці яго ў аладку. У сярэдзінку аладкі пакласці ягадку клубніцы. Акуратна абляпіць яе цестам і скруціць у шарык. Такім чынам рабіць шарыкі, пакуль не скончыцца цеста. Яно не ліпне да рук, з ім вельмі прыемна працаваць. Кожны шарык абкачаць у какосавай стружцы, выкласці на блюда і прыбраць у халадзільнік на 20 хвілін для застывання.

Калдуны з соусам

Спатрэбіцца: бульба — 1,5 кг, фарш — 0,5 кг, грыбы — 300 г, цыбуля —3 шт., вяршкі — 250 г, смятана — 200 г, спецыі для фаршу, 1 ст. лыжка мукі, алей, масла, соль, перац.

Надзіраем бульбу з 1 цыбулінай на дробнай тарцы і праз сіта або марлевы мяшок адціскаем яе. Пасля таго, як бульбяны сок адстаіцца, пераліваем яго ў іншую ёмістасць, а асадак у выглядзе крухмалу дабаўляем да надзёртай бульбы, туды ж — 1 яйка, солім, перчым, змешваем. У фарш дабаўляем здробненую цыбуліну, спецыі — на смак, солім, добра перамешваем і фарміруем шарыкі. Робім бульбяныя «піражкі» — калдуны з начынкай з фаршу — і абсмажваем у алеі на добра разагрэтай патэльні.

Складаем калдуны ў глыбокую форму. Гатуем заліўку — на масле абсмажваем дробна нашаткаваную цыбуліну, дабаўляем шклянку бульбянога соку і шклянку вяршкоў. Уліваем заліўку ў калдуны. Закрываем форму фольгай і адпраўляем на 30 хвілін у духоўку пры тэмпературы 180 градусаў.

11-2

У гэты час робім соус. Дробна шаткуем цыбуліну і грыбы. Смажым іх да залацістага колеру цыбулі, дабаўляем сталовую лыжку мукі, солім, перчым. Пасля таго, як мука падсмажыцца, уліваем ваду так, каб толькі пакрыць смажаніну, потым дабаўляем 200 г смятаны і даводзім да кіпення. Калі соус атрымаўся густым, то яшчэ дабаўляем вады. Як толькі соус закіпеў, ён гатовы.

Прыгатаваныя калдуны паліваем смятанна-грыбным соусам і падаем да стала.

Падстаўка пад гарачае

Ад старых джынсаў можна выкарыстоўваць усё — саму тканіну, гузікі, маланкі, кішэні... і нават бакавыя швы.

Не верыце?

Паглядзіце, што можна зрабіць з іх, прыклаўшы трохі творчай выдумкі.

11-6

З джынсаў зразаем бакавыя швы. Наразаем палоскі аднолькавай даўжыні, напрыклад, па 20 см. Для падстаўкі нам спатрэбіцца 19 палосак.

Першую гарызантальную палоску будзем лічыць пачатковым радам пляцення.

Выкладваем вертыкальныя рады палосак, як паказана на фота. Адразу ж прастрочваем першы рад, замацоўваючы гэтым першую гарызантальную і ўсе вертыкальныя палоскі. Так атрымліваецца першы рад. Пераплятаем наступныя рады і прастрочваем іх на машынцы, імкнучыся, каб палоскі ляжалі роўна і шчыльна прылягалі адна да адной.

Атрымліваем вось такую пляцёначку. Абыходзім край зігзагам і выраўноўваем атрыманую нарыхтоўку, зразаючы няроўныя рады.

Каб падстаўка мела скончаны выгляд, прышываем па перыметры нарыхтоўкі карункі. Можна выкарыстаць таксама любую аднатонную ці каляровую бейку або тасьму.

Яшчэ больш цікавай падстаўка атрымліваецца, калі ў вас будуць бакавыя швы ад розных па колеры джынсаў.

Выбар рэдакцыі

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Казярогам важна на гэтым тыдні скончыць неадкладную справу, якая ўжо даўно не дае спакою.

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.