Вы тут

Разумнік з Гродна


Выпускнік Гродзенскай гарадской гімназіі Мікіта Валковіч можа без уступных іспытаў стаць студэнтам Маскоўскага дзяржаўнага інстытута міжнародных зносін.

Гэтае права хлопец заслужыў дзякуючы перамозе ў расійскім інтэлектуальным шоу для школьнікаў «Разумнікі і разумніцы». Шлях да фінальнай гульні быў няпростым. Спачатку Мікіта датэрмінова выйграў на жоўтай дарожцы ў чвэрцьфінале, а ў паўфінале перамог на чырвонай. У фінале ён дакладна адказаў на пытанні, чаму жанчыны любілі Чэхава і над якім творам незадоўга да смерці працаваў Астроўскі, і трапіў у лік дванаццаці пераможцаў.

Мікіта Валковіч — не першы выхаванец Гродзенскай гарадской гімназіі, які ўдзельнічаў у тэлепраекце «Разумнікі і разумніцы». Пачатак паклаў Станіслаў Сабалеўскі, цяпер — вядомы вучоны, доктар фізіка-матэматычных навук. У 21-гадовым узросце ён абараніў кандыдацкую дысертацыю, а ў 30 гадоў — доктарскую.

Дарэчы, разумнікаў і разумніц можна ўбачыць не толькі ў перадачах аднайменнага тэлепраекта. 27 выпускнікоў сярэдніх навучальных устаноў, якія сёлета праходзілі цэнтралізаванае тэсціраванне на Гродзеншчыне, атрымалі 100 балаў па адным з прадметаў. Дзесяць чалавек — па рускай мове, пяць — па матэматыцы, чатыры — па англійскай, тры — па беларускай мове, два — па грамадазнаўстве, хіміі і адзін — па фізіцы.

Напрыклад, Уладзіслаў Канецкі (Вялікабераставіцкая СШ) паказаў выдатны вынік не толькі па англійскай мове (100 балаў), але і рускай (96), а таксама па матэматыцы (89). Прычым, паводле слоў хлопца, паслугі рэпетытараў яму не спатрэбіліся, рыхтаваўся сам.

Барыс ПРАКОПЧЫК

prakopchik@zviazda.by

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні. 

Грамадства

Народнае прадстаўніцтва

Народнае прадстаўніцтва

Вясна гэтага года праходзіць у Беларусі пад знакам Усебеларускага народнага сходу ў яго новым статусе і якасці. 

Грамадства

Хаменка выбраны намеснікам старшыні Савета Рэспублікі восьмага склікання

Хаменка выбраны намеснікам старшыні Савета Рэспублікі восьмага склікання

Ён выбраны таемным галасаваннем з выкарыстаннем бюлетэняў.