Вы тут

У дзясятцы найлепшых!


Паштовую марку «Слуцкія паясы» адзначылі на міжнародным конкурсе ў Аўстрыі.

Дызайн гэтай серыі, распрацаваны Аленай Мядзведзь, сапраўды арыгінальны. Прадукцыя надрукавана лістамі, якія складаюцца з пяці марак (кожная ў форме роўнабаковага трохвугольніка). Размяшчэнне незвычайнае — у выглядзе «тэт-беш», калі маркі знаходзяцца ў перавернутым стане адна да другой. Такі «паштовы пояс» не пакінуў журы міжнароднага конкурсу «Вялікі прыз выставы WІPA» абыякавым: беларускаму дызайну аддалі шостае месца. Усяго ў конкурсе ўдзельнічалі больш за 70 краін. Пераможцам стала Іспанія з серыяй марак «Агіла Імперыял». У пяцёрку таксама ўвайшлі Венгрыя, Люксембург, Славакія і Ісландыя.

Беларуская пошта штогод прадстаўляе айчынныя маркі на гэтым конкурсе і ўжо не раз аказвалася ў дзясятцы найлепшых. У 2007 годзе блок «200 гадоў з дня нараджэння Напалеона Орды» заняў дзясятае месца, а ў 2011-м серыя «850-годдзе стварэння Крыжа Еўфрасінні Полацкай» стала сёмай.

Наталля ЛУБНЕЎСКАЯ

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.