Каша


Каша. Крупы, звараныя ў вадзе ці на малацэ, даволі папулярная страва на славянскім стале, у традыцыйнай культуры займала самае важнае месца ў ліку ўсіх рытуальных абрадавых страў. У залежнасці ад абраду, рытуальная каша атрымлівала і сваю назву: Бабіна каша, памінальная каша або куцця, калядная куцця, Васільева і г.д.

*  У сваю чаргу гэтая ж рытуальная страва дала назву каляндарным святам, напрыклад Бабіны кашы (8 студзеня), Посная куцця (5-7 студзеня), Шчодрая куцця (13 студзеня), Вадзяная куцця (18-19 студзеня), — асноўным святочным дням на Каляды.

*  Каша, якую гатавала бабка-павітуха (адсюль і назва — Бабіна каша), была абавязковай рытуальнай стравай на радзінах, што, па ўяўленнях нашых продкаў, павінна было забяспечыць нованароджанаму здароўе, дабрабыт, шчасце, а парадзісе — пладавітасць і надалей.

*  Каша займала цэнтральнае месца і ў час вяселля. Для маладых кашу падавалі ў адной талерцы з адной лыжкай. На працягу ўсяго вяселля ім дазвалялася есці толькі гэтую страву, каб у іх нарадзіліся здаровыя дзеці. На Палессі, калі нявеста захавала да вяселля цнатлівасць, маладым варылі салодкую кашу, калі ж не — у кашу сыпалі шмат солі і перцу, каб маладыя елі і плакалі.

*  Кашу варылі і для таго, каб у святочныя дні раздаваць бедным і нямоглым. Такая каша насілу назву «абетная».

*  «Мірскую» кашу варылі ў дні вялікіх святаў усім «мірам». Усе ўдзельнікі святочнага стала павінны былі прынесці частку крупаў і іншых прадуктаў, якія выкарыстоўвалі для частавання за такім сталом.

*  Падчас будаўніцтва хаты, калі падымалі бэльку, да яе прывязвалі гаршчок з кашай, загорнуты ў кажух. Гэта рабілі для таго, каб у хаце заўсёды быў дабрабыт.

*  Адзін з рытуалаў улазін — зварыць кашу ў старой хаце, загарнуць гаршчок у ручнік, каб разам з ёй у новабудоўлю перайшлі поспех і сямейнае шчасце, пры гэтым абавязкова з сабой запрашалі дамавіка.

*  На Палессі ў калядныя вечары дзяўчаты варажылі пра сваю будучыню з выкарыстаннем кашы: лыжку каляднай кашы клалі на зруб калодзежа і сачылі, чыя хутчэй у калодзеж зваліцца, тая дзяўчына першай і замуж пойдзе.

*  У дзень Фёдара Студзіта (26 студзеня) кашай абавязкова частавалі дамавіка: на ноч ставілі салодкую кашу, крыху малака і хлеба, каб «гаспадар» хаты прыняў пачастунак і ахоўваў хату ад бед і нястачы.

* Кашай частавалі і хатнюю жывёлу ў дні вялікіх святаў: на Каляды, Масленіцу, Тройцу і г.д.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Сёння пачаў работу УНС у новым статусе

Сёння пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.