Вы тут

У Новай Зеландыі плануюць пабудаваць першы ў свеце прыватны касмадром для запуску камерцыйных спадарожнікаў


Кампанія Rocket Lab, якая распрацавала першы 3D-надрукаваны батарэйны ракетны рухавік, абвясціла аб планах будаўніцтва недалёка ад горада Крайстчэрч новай стартавай пляцоўкі. Яе збіраюцца пабудаваць да канца гэтага года.

Тутэйшыя месцы нярэдка выкарыстоўваюцца для касмічных запускаў і ў свой час не раз выкарыстоўваліся аэракасмічным агенцтвам NASA. На думку Rocket Lab, будаўніцтва пастаяннай пляцоўкі дазволіць павялічыць колькасць запускаў спадарожнікаў і пры гэтым знізіць іх канчатковы кошт. «Наяўнасць прыватнага касмадрома дазваляе не толькі істотна знізіць фінансавыя выдаткі на запускі, але і, як следства, адкрывае дзверы для большай колькасці ахвотных заняцца касмічнымі праектамі», — кажа выканаўчы дырэктар Rocket Lab Пітэр Бек. Кампанія плануе, што з яе касмадрома штогод будуць ажыццяўляцца 100 запускаў пры сярэднім кошце 5 мільёнаў долараў за кожны.

Першапачаткова Rocket Lab была заснавана ў Новай Зеландыі, але выбар месца будаўніцтва новага касмадрома зусім не звязаны з пытаннямі нацыянальнага гонару і здымкамі эпічнай трылогіі «Уладар кольцаў». Уся справа ў размяшчэнні. Новая Зеландыя з'яўляецца адным з найбольш зручных месцаў для правядзення касмічных запускаў і вываду касмічных апаратаў на сонечна-сінхронныя арбіты. Акрамя таго, краіна можа пахваліцца адсутнасцю шчыльнага паветранага і марскога трафіку, таму кампаніі не давядзецца моцна турбавацца з нагоды дамоўленасцей з мясцовымі ўладамі. Калі ўсё пойдзе па плане, то пачатак эксплуатацыі новай стартавай пляцоўкі можа пачацца ўжо ў канцы гэтага года.

Іван Купарвас hvir@zviazda.by

Выбар рэдакцыі

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Казярогам важна на гэтым тыдні скончыць неадкладную справу, якая ўжо даўно не дае спакою.

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.