Вы тут

Навукоўцы знайшлі старажытны карал


Навукоўцы Нацыянальнага ўпраўлення акіянічных і атмасферных даследаванняў (NOAA) знайшлі ў Ціхім акіяне новы від чорных каралаў, які смела можна прызнаць рэкардсменам па працягласці жыцця сярод усіх вядомых навуцы сёння марскіх жывёл. Гэты карал здольны пражыць больш за 4000 гадоў, што робіць яго свайго кшталту вампірам сярод астатніх чорных каралаў.

Карал атрымаў назву Leіopathes Annosa, а жыве ён на глыбіні ад 300 да 500 метраў у раёне Гавайскіх астравоў. Вонкава карал падобны на невялікае карычнева-залацістае дрэўца. Навукоўцы дасталі яго частку і вызначылі ўзрост пры дапамозе радыевугляроднага метаду. Якое ж было іх здзіўленне, калі яны высветлілі, што экзэмпляру ўжо больш за чатыры тысячы гадоў!

«Мы так мала ведаем пра істот, якія насяляюць моры і акіяны. У большасці выпадкаў нават не здагадваемся, з чым можам сутыкнуцца, спусціўшыся на вялікую глыбіню», — распавёў журналістам выдання Zootaxa супрацоўнік NOAA Дэніэл Вагнер.

Што самае цікавае ва ўсёй гэтай гісторыі, карал быў вядомы навукоўцам яшчэ з XVІІІ стагоддзя, але яго памылкова прылічвалі да іншага вядомага і нічым не выбітнага чорнага карала. Толькі ў нашы дні навукоўцам удалося адкрыць для сябе дзіўныя ўласцівасці гэтага марскога арганізма і, нарэшце, аднесці яго да зусім новага віду. Дарэчы, слова Annosa на латыні азначае «доўгажыхар», што найлепшым чынам характарызуе адкрыты карал.

Іван Купарвас hvir@zviazda.by

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.