Вы тут

Да пабачэння, «Славянскі базар»!


Чакаем юбілейны.

Безимени-2

Учора ноччу афіцыйна завяршыўся міжнародны фестываль мастацтваў «Славянскі базар
у Віцебску». Урачыстая цырымонія закрыцця адбылася з удзелам кіраўніка дзяржавы.
Па традыцыі Аляксандр Лукашэнка на галоўнай сцэне фэсту ўручае спецыяльную прэмію Прэзідэнта Беларусі «Праз мастацтва да міру і ўзаемаразумення». Сёлета гэтага гонару ўдастоіўся легендарны спявак, кампазітар, акцёр Палад Бюль-Бюль-аглы. Яго імянная «зорка» з'явілася на «Алеі зорак» ля Летняга амфітэатра
(на фота). Ён жа быў старшынёй журы XXІV Міжнароднага конкурсу выканаўцаў эстраднай песні
«Віцебск».

 

[caption id="attachment_91570" align="alignnone" width="600"]Асноў­ны прэ­тэн­дэнт на Гран-пры кон­кур­су — Ды­маш Ку­дай­бер­ген  з Ка­зах­ста­на. Асноў­ны прэ­тэн­дэнт на Гран-пры кон­кур­су — Ды­маш Ку­дай­бер­ген
з Ка­зах­ста­на.[/caption]

У 22.00 на сцэну Летняга амфітэатра выйшлі тыя, хто рабіў 24-ы «Славянскі базар», выступаючы з сольнымі канцэртамі, удзельнічаючы ў зборных праграмах і праектах, у тым ліку ўладальніца Гран-пры XІІІ Міжнароднага дзіцячага музычнага конкурсу «Віцебск-2015» Луіза Нуркуатава з Казахстана (другую прэмію, дарэчы, журы падзяліла паміж нашай юнай зямлячкай Стафаніяй Сакаловай і Лізі з Грузіі). Што ж тычыцца галоўнай інтрыгі фестывалю, хто ж атрымаў «Гран-пры» XXІV Міжнароднага конкурсу выканаўцаў эстраднай песні «Віцебск-2015», то імя пераможцы члены журы трымалі ў сакрэце да апошняга...

[caption id="attachment_91571" align="alignnone" width="600"]Ган­на Цвер­дас­туп з Укра­і­ны. Ган­на Цвер­дас­туп з Укра­і­ны.[/caption]

Сем дзён фестывальных мерапрыемстваў праляцелі, як адно імгненне. Пачынаючы з 7 ліпеня канцэртныя пляцоўкі Віцебска радавалі гараджан і гасцей яркімі падзеямі і зорнымі імёнамі. І хоць закрыццё форуму мастацтваў ужо адбылося, па добрай «базарнай» традыцыі наперадзе яшчэ два дні дадатковых мерапрыемстваў. У прыватнасці, апошнім заўтра ў Летнім амфітэатры выступіць папулярны гурт «Бі-2».

[caption id="attachment_91572" align="alignnone" width="600"]Мі­ка­лай Ма­но­лаў з Бал­га­рыі. Мі­ка­лай Ма­но­лаў з Бал­га­рыі.[/caption]

Як падкрэсліваюць у дырэкцыі фестывалю, падрыхтоўка да чарговай «Славянкі» распачынаецца ўжо цяпер. У наступным годзе пройдзе юбілейны, 25-ы па ліку, «базар». Безумоўна, арганізатары зробяць усё магчымае, каб ён стаў вельмі яскравым.

Аляксандр ПУКШАНСКІ

pukshanskі@zvіazda.by

Фота Віктара Нікалаева

Выбар рэдакцыі

Экалогія

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Антарктыка, далёкая і блізкая.

Грамадства

Да купальнага сезона падрыхтуюць 459 пляжаў

Да купальнага сезона падрыхтуюць 459 пляжаў

Існуюць строгія патрабаванні да месцаў для купання.

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.