Вы тут

Халаднавата і дажджліва


Пацяплее толькі ў пятніцу, а ў суботу прыпячэ ізноў да +33.

На тэрыторыі Беларусі на старце тыдня захаваецца не зусім ліпеньскае надвор'е з кароткачасовымі дажджамі, якія пройдуць у большасці раёнаў краіны. Аднак з ростам атмасфернага ціску да сярэдзіны тыдня ападкаў стане менш, а ў выхадныя дні з паўднёва-заходнімі вятрамі ў нашу краіну пачне паступаць вельмі цёплае паветра з паўднёвых раёнаў Еўропы, пра што паведамляюць спецыялісты Белгідраметцэнтра.

Сёння на большай частцы краіны прагназуюцца кароткачасовыя дажджы, у асобных раёнах — навальніцы. Максімальная тэмпература паветра ўдзень складзе плюс 17-23 градусы. У сераду ўначы месцамі, а ўдзень на большай частцы тэрыторыі пройдуць кароткачасовыя дажджы, у асобных раёнах — навальніцы. Уначы і раніцай месцамі таксама туман. Тэмпература паветра ўначы на сераду складзе 7-14 цяпла, удзень прагназуецца толькі плюс 17-24 градусы. І ў чацвер месцамі чакаюцца кароткачасовыя дажджы, а ўдзень магчымы навальніцы. Тэмпература паветра ўначы — плюс 6-13 градусаў, аднак ужо ўдзень паветра прагрэецца да плюс 18-23, а па поўдні — да 25 градусаў цяпла.

Паводле доўгатэрміновых прагнозаў айчынных спецыялістаў, да канца тыдня стане цяплей. У пятніцу ў асобных раёнах магчымы невялікія дажджы. Тэмпература паветра ўначы яшчэ будзе ў межах 6-13 цяпла, аднак удзень ужо плюс 20-25 градусаў, а па паўднёвым захадзе краіны паветра прагрэецца да 28 цяпла. Пералом на гарачае лета чакаецца ўжо ў суботу, калі толькі месцамі пройдуць кароткачасовыя дажджы і навальніцы. Нават уначы тады чакаецца 8-15 цяпла, удзень — плюс 22-28 градусаў, а па паўднёвым захадзе будзе нават спякотна — 29-33 цяпла.

Сяргей КУРКАЧ

 kurkасh@zvіаzdа.bу

Выбар рэдакцыі

Спорт

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

Інтэрв'ю з алімпійскім чэмпіёнам па фехтаванні.