Вы тут

Гомельскія аграрыі наперадзе


Па звестках Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання, беларускія сельгасработнікі ўбралі больш за палову азімага ячменю.

На дадзены момант яго сабралі на плошчы крыху большай за 5 тыс. га (усяго сёлета пад яго адведзена 9 тыс. га), што складае 57%. Намалочана 20,6 тыс. т збожжа. У сярэднім у Беларусі з 1 га ўбіраецца 40 ц азімага ячменю, што на 0,3 ц менш, чым летась. Лідзіруе па ўраджайнасці Гродзенская вобласць, дзе сабралі 48,6 ц/га ў параўнанні з 45,2 ц/га ў 2014 годзе.

Тым часам у краіне працягваецца ўборка азімай свірэпіцы на збожжа (убрана 76,5%), нарыхтоўка шматгадовых траў другім укосам. Па звестках на 13 ліпеня, аграрыі нарыхтавалі каля 624 тыс. т сена, што складае крыху больш за траціну ад плана, 8 млн 168 тыс. т сенажу (60,5% ад плана), з якіх 17% (394,5 тыс. га) — у палімернай упакоўцы. Сіласу нарыхтавалі пакуль крыху больш за 190 тыс. т з неабходных 14 млн 91,6 тыс. т (1,4%). Травяных кармоў — каля 32% — 2 млн 702 тыс. т ад запланаваных амаль 8 млн 400 тыс. т.

Ілья КРЫЖЭВІЧ

krуzhеvісh@zvіаzdа.bу

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік прайшоў сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік прайшоў сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзілася на добраахвотнай аснове.