Вы тут

Куль­тур­ная Алім­пі­я­да з бе­ла­рус­кай пра­піс­кай


Наша краіна становіцца цэнтрам не толькі палітычнага, але і культурнага міжнароднага дыялогу.

Чарговы фестываль мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску» парадаваў яркімі выступленнямі, падарыў сустрэчы з любімымі артыстамі і адкрыў новыя таленты. «Ён надоўга запомніцца багаццем ідэй, радасцю сустрэч і выключна разнастайнай праграмай», — адзначыў Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка на цырымоніі закрыцця культурнага форуму.

[caption id="attachment_91823" align="alignnone" width="600"]df Фота БЕЛТА[/caption]

З кожным годам віцебскі фестываль мастацтваў набывае асаблівае значэнне ў справе ўмацавання міру і ўзаемаразумення паміж краінамі і народамі. «Мы шмат дзесяцігоддзяў таму менавіта гэта вызначылі галоўным. І хто б мог падумаць, што мы сёння будзем такімі актуальнымі ў нашым славянскім свеце? — сказаў кіраўнік дзяржавы. — Таму мір, мір і яшчэ раз мір!»

Аляксандр Лукашэнка нагадаў, што ў гэтым годзе ў «Славянскім базары» прымала ўдзел рэкордная колькасць краін — 42. «Ніколі ў гісторыі такога яшчэ не было. Паверце, мы зробім усё, каб не 42, а 142 дзяржавы былі тут, на нашай міралюбівай зямлі. І ў нас для гэтага ўсё ёсць. Беларусь усё больш упэўнена становіцца цэнтрам не толькі палітычнага, але і культурнага міжнароднага дыялогу», — падкрэсліў Прэзідэнт.

Кіраўнік дзяржавы звярнуў увагу, што геаграфічны цэнтр Еўропы знаходзіцца побач з Віцебскам. «Мы свята павінны захоўваць гэтую старажытную, развітую еўрапейскую цывілізацыю. І хто як не мы, знаходзячыся ў цэнтры Еўропы, адказваем за яе», — лічыць беларускі лідар. Паводле слоў Прэзідэнта, аб гэтым сведчыць і той факт, што на пасяджэнні савета дырэктараў Сусветнай асацыяцыі фестываляў яе кіраўніком выбраны дырэктар «Славянскага базару».

[caption id="attachment_91827" align="alignnone" width="600"]Безимени-2 Фота БЕЛТА[/caption]

«Мы пастаянна павінны клапаціцца пра папулярызацыю нашай славянскай культуры, яе інтэграцыю ў сусветную прастору», — адказаў кіраўнік дзяржавы скептыкам, ад якіх можна пачуць пытанні аб неабходнасці штогод праводзіць такі маштабны форум, як «Славянскі базар», і падтрымліваць яго фінансава. Ён падкрэсліў, што славянскім народам нельга самазаспакойвацца, таму што літаральна праз некалькі дзесяцігоддзяў пасля кровапралітнай Вялікай Айчыннай вайны паўстала пытанне абароны Перамогі. «Хто мог бы падумаць, што нас паставяць на адну дошку з фашызмам, што нібы Савецкі Саюз некалі развязаў вайну? — сказаў Аляксандр Лукашэнка. — Хто мог бы падумаць, што праз некалькі дзесяцігоддзяў пры жывым пакаленні пераможцаў у нас захочуць адабраць гэтую Перамогу?»

«Мы вельмі самазаспакоіліся, думалі пра тое і радаваліся, што свет будзе такі, як мы хочам, — прадоўжыў беларускі лідар. — Не! Калі мы не змагаемся за сваё месца пад сонцам, мы абавязкова яго страцім, больш за тое — сутыкнёмся з тымі канфліктамі, якія ўжо адбываюцца ў нас на зямлі. Таму мы павінны цаніць сваё мастацтва, культуру ў шырокім сэнсе гэтага слова і папулярызаваць яе на ўсіх кантынентах, як гэта робіць «Славянскі базар».

[caption id="attachment_91824" align="alignnone" width="500"]Ды­ма­ш Ку­дай­бер­ге­н. Ды­ма­ш Ку­дай­бер­ге­н.[/caption]

«Грошы, хоць і важная ўмова, але не галоўная мерка для такіх мерапрыемстваў. Тым больш у гэтым годзе многае зроблена для таго, каб фестываль выйшаў на самаакупнасць. Мы практычна з дзяржаўнага бюджэту ў гэтым годзе фестываль не фінансавалі», — дадаў Прэзідэнт, выказаўшы словы ўдзячнасці мецэнатам, якія ўклалі свае сродкі ў цудоўнае свята.

Ва ўрачыстай атмасферы на цырымоніі закрыцця фестывалю Аляксандр Лукашэнка ўручыў спецыяльную ўзнагароду «Праз мастацтва — да міру і ўзаемаразумення» народнаму артысту Азербайджанскай ССР, заслужанаму дзеячу мастацтваў Рэспублікі Дагестан, доктару мастацтвазнаўства, прафесару Паладу Бюль-Бюль-аглы. Пры гэтым Прэзідэнт павіншаваў усіх паклоннікаў фестывалю з папаўненнем Алеі зорак. «Наша Алея аб'ядноўвае куміраў розных пакаленняў і служыць сімвалам культурнай пераемнасці. Сёння тут стала на адну зорку больш — яна належыць выдатнаму выканаўцу, кампазітару і проста цудоўнаму чалавеку Паладу Бюль-Бюль-аглы. Няхай жа гэты праект з году ў год узбагачаецца новымі імёнамі, і наша Алея ператвараецца ў сапраўдную Плошчу зорак», — пажадаў кіраўнік дзяржавы.

[caption id="attachment_91825" align="alignnone" width="400"]Ва­ле­рыя Гры­бу­са­ва. Ва­ле­рыя Гры­бу­са­ва.[/caption]

Акрамя ўзнагароды Паладу Бюль-Бюль-аглы, Аляксандр Лукашэнка ўпершыню ўручыў спецыяльны прыз Прэзідэнта Беларусі ўдзельніку Міжнароднага конкурсу выканаўцаў эстраднай песні «За яркае выкананне песень славянскіх народаў». Яго лаўрэатам стала Ганна Цвердаступ з Украіны.

Цёплыя віншаванні Аляксандр Лукашэнка адрасаваў пераможцам і прызёрам песенных конкурсаў сярод дарослых і дзяцей. У прыватнасці Дымашу Кудайбергену з Казахстана, які заваяваў Гран-пры ў конкурсе маладых выканаўцаў. Прыемна, што беларуска Валерыя Грыбусава атрымала «срэбра» — Першую прэмію. А сярод юных талентаў найлепшы вынік — у Луізы Нуркуатавай. Дарэчы, яна таксама з Казахстана. Першую прэмію атрымала Дарына Галіцкая з Украіны, другую падзялілі паміж Стафаніяй Сакаловай з Беларусі і Лізі з Грузіі. А яшчэ адна наша маленькая зямлячка Элеці і расіянка Соф'я Лапухова атрымалі спецыяльныя прызы Парламенцкага сходу Саюза Беларусі і Расіі.

[caption id="attachment_91806" align="alignnone" width="600"]15-29 Фота Віктара НІКАЛАЕВА[/caption]

«Перамога ў такім няпростым спаборніцтве — гэта сур'ёзная заяўка на будучыню. Ва ўмовах конкурснай барацьбы чалавек праяўляе не толькі яркасць свайго таленту, але і сілу характару», — адзначыў кіраўнік дзяржавы.

Маштабныя творчыя праекты, конкурсы адыгрываюць выключна важную ролю ва ўмацаванні дружбы паміж народамі, дапамагаюць людзям розных нацыянальнасцей і культур лепш зразумець адно аднаго. «Калі гавораць музы, хацелася б, каб гарматы маўчалі», — падкрэсліў Прэзідэнт.

Удзельнікі і дзіцячага, і дарослага конкурсаў стварылі сімвалічнага голуба міру (які стане экспанатам музея «Славянскага базару») і паставілі на ім свае подпісы, каб ён заклікаў людзей да сяброўства, добрасуседства, добрых адносін. Аляксандр Лукашэнка па іх просьбе таксама там распісаўся.

* * *

Падчас «базару» вельмі насычанай была маладзёжная праграма. Першы сакратар ЦК БРСМ Андрэй Белякоў падкрэсліў, што арганізатарамі зроблена ўсё, каб у Год моладзі тэматычны дзень на фэсце запомніўся, каб у маладых людзей была магчымасць прадэманстраваць свае таленты. У важны для беларусаў год прэзідэнцкіх выбараў, вядома, моладзь не можа заставацца ўбаку. У прыватнасці, нядаўна стартаваў праект «Выбірай.by!». Галоўная мэта — аб'яднаць намаганні юнакоў і дзяўчат у сацыяльна значнай дзейнасці на карысць грамадства.

— Напярэдадні важных грамадска-палітычных падзей вырашылі яшчэ раз нагадаць моладзі аб тым, што ад яе залежыць будучыня краіны. Вельмі важна ўмець адстойваць свой пункт гледжання, знайсці патрэбныя аргументы, зразумець узаемасувязь падзей і з'яў. Спадзяёмся, што «Выбірай.by!» стане дыскусійнай пляцоўкай як для моладзі Беларусі, так і міжнароднай супольнасці. Асноўная тэматыка пытанняў на адкрытых дэбатах заключаецца ў самой назве праекта, — адзначыў Андрэй Белякоў. І ў Віцебску дыскутавалі, а ў якасці экспертаў запрасілі майстроў мастацтваў.

У традыцыйнай маладзёжнай праграме на «Славянскім базары» з'явіліся новыя праекты. Напрыклад, «Маладзёжны падворак». Там была арганізавана дэгустацыя страў нацыянальнай кухні, прадставілі фальклор рэгіёнаў краіны. Прыемным сюрпрызам стала эстафета «Калейдаскоп гумару»... Заўсёды, як у першы раз, успрымаюцца гледачамі праект «Агонь танца», майстар-класы графіцістаў, выступленні фрыстайлістаў, скейтбардыстаў, ролераў...

15-30

А ў афіцыйнай праграме сёлета ўпершыню адбыўся фэст вулічнага мастацтва «На сямі вятрах». Ён аб'яднаў некалькі сотняў акцёраў, вулічных спевакоў, танцораў, паэтаў, мастакоў, аўтараў перформансаў. Яны прадэмансравалі свае здольнасці на пяці пляцоўках.

— Назва «На сямі вятрах» — гэта «зборка» значэнняў. Сама па сабе лічба 7 — гэта ўжо «клішэ». Столькі ж нот і колераў вясёлкі. А вецер — гэта сімвал свабоды, творчага палёту, вуліцы... Мы не абмежаваны рамкамі куліс і сцэны, — растлумачыла Улада Цвікі, кіраўнік крэатыўнага праекта. Запомняцца надоўга спектаклі пад адкрытым небам, у якіх мінакі маглі стаць акцёрамі. Сярод іншага можна было ўбачыць, як мост, расфарбоўваючы, пераўтвараюць у нябёсы. Вельмі ўражвалі і жывыя скульптуры. Смелы эксперымент «Славянскага базару» аказаўся даволі ўдалым. І вельмі хочацца, каб на юбілейным, 25-м па ліку, фестывалі новы праект атрымаў працяг... А можа, ён стане самастойным фэстам? Нездарма ж Віцебск, нагадаю, нядаўна стаў сталіцай фестываляў.

«Славянскі базар» афіцыйна фінішаваў, але па добрай фестывальнай традыцыі працягваецца. Учора ў Летнім амфітэатры адбыўся сольны канцэрт Алены Ваенгі. Сёння ж вечарам на галоўнай сцэнічнай пляцоўцы выступіць гурт «Бі-2».

Аляксандр ПУКШАНСКІ

pukshanskі@zvіazda.by

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.